Палітыка

Эўразьвяз церпіць у Беларусі няўдачу

09.05.2008 12:22

Эўрапейскі парлямэнт шкадуе, што ў 2007 годзе Эўразьвяз не зрабіў ніякіх посьпехаў у сваёй палітыцы, што да сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.

Пра гэта паведамляецца ў прынятай у чацьвер штогадовай справаздачы Эўрапарлямэнту, у якой ўтрымліваецца аналіз стану правоў чалавека ў сьвеце, а таксама эўрапейскай палітыкі ў гэтай галіне.

Аўтары справаздачы са шкадаваньнем зазначаюць, што ў Беларусі зарэгістраваныя ўсяго толькі 5 праваабарончых арганізацыяў, што органы ўлады “стала спрабуюць запалохаць гэтыя групы ды кантраляваць іх”. Разам з тым, гаворыцца ў справаздачы, яны адмаўляюць у рэгістрацыі іншым праваабарончым грамадзянскім ініцыятывам.

Эўрапарлямэнтары патрабуюць ад беларускіх уладаў спыніць мэтанакіраваныя арышты і палітычна матываваны перасьлед праваабаронцаў і актывістаў грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі. Дэпутаты падкрэсьліваюць, што яны абураныя дзеяньнямі рэжыму супраць апазыцыі. Гэтыя захады ўсё часьцей нагадваюць сыстэматычную зьнявагу прадстаўнікоў апазыцыі. У якасьці прыкладу падаецца нядаўняе затрыманьне ляўрэата эўрапейскай прэміі імя Сахарава Аляксандра Мілінкевіча. Як гаворыцца ў справаздачы, “на жаль, ЭЗ не прадэманстраваў ніякіх посьпехаў у галіне паляпшэньня стану правоў чалавека ў Беларусі”.

 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-4 (з 4)
Імя:: Кірыл Горад:: Менск
09.05.2008 16:15

і бла-бла-бла....


Імя:: Миронов Константин Горад:: Минск
09.05.2008 20:00

Евросоюз пусть сделает визы бесплатные для белорусов.как для сербов,и тогда он потерпит удачу.


Імя:: Ананім
10.05.2008 14:14

Эўразьвяз не зрабіў ніякіх посьпехаў у сваёй палітыцы, што да сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.

-----------

Ці будуць сырова пакараныя вінаватыя еўракамісары? :-)


Імя:: Валеры
11.05.2008 09:03

Эўразьвяз зразумеў, што гэта марная справа.
Народу Беларусі патрэбны "чарка і шкварка", а свабода і правы чалавека яму бачацца толькі ў тым сьвеце, як будзе загадана. Яму не патрэбны ні мова, ні гісторыя. Гэта ня той народ, які можа зразумець галоўныя каштоўнасьці. Толькі наіўныя яшчэ спадзяюцца ўбачыць дэмакратыю. Ня будзе яе у гэтай краіне, як і яе самой. Народ паказаў 9 мая, што сталін для іх даражэйшы за мову, за вольнасьць.

Камэнтары 1-4 (з 4)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks