Палітыка

Адвакат Э. Зэльцэра: “Ён пачуваецца дрэнна”

Эмануіл Зэльцэр

07.05.2008 14:50

7-га траўня ў турме КДБ амэрыканскага грамадзяніна Эмануіла Зэльцэра наведаў адвакат Зьміцер Гарачка


“Ён пачуваецца дрэнна, скардзіцца на стан здароўя, кажа, што яму дрэнна”, -- паведаміў пра свайго падабароннага Зьміцер Гарачка.

Пра справу Эмануіла Зэльцэра адвакат распавядаць адмовіўся, спаслаўшыся на тое, што гэтай справе нададзены грыф “дзяржаўная таямніца”.

Нагадаем, адвакат з ЗША Эмануіл Зэльцэр быў арыштаваны ў аэрапорце Менск-2 ў сярэдзіне сакавіка і з тых часоў яго ўтрымліваюць у ізалятары КДБ “амэрыканка”. Вядома, што Э.Зэльцэр мае цяжкія захворваньні. Дзярждэпартамэнт ЗША заклікаў ўрад Беларусі вызваліць Э.Зэльцэра з “гуманітарных меркаваньняў”. КДБ Беларусі паведамляў, што Эмануіл Зэльцэр падазраецца ў падробцы дакумэнтаў.

 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-2 (з 2)
Імя:: Зьміцер.
07.05.2008 15:43

Арышт і зньняволеньне амерыканскага грамадзяніна, ёсьць захоп закладніка тэрарыстычнай уладай.


Імя:: Korj Горад:: Менск
11.05.2008 15:35

А арышт і зьняволеньне беларускага грамадзяніна? Падчас грызьні за шматмільярдны капітал, каторы адзін жулік набыў пакуль ягоны народ паміраў у галечы і ўсё хацеў з сабою ў труну зацягнуць, ды вось нікому яшчэ ў пекле золата не прыдалося, дык вось падчас гэтае грызьні другі жулік, ягоны сябар, праплаціў луке, каб той арыштаваў трэцяга жуліка, каторы ад імя стрыечнага брата першага жуліка, на падставе фотакопіі нейкіх нібыта дакумэнтаў спрабаваў адбіць мільярды ў яго блізкіх родных. А мы тут па ім кракадзілавыя сьлёзы ліем. Пра сябе б лепш паплакалі, колькі беларусаў ані за што пакутуюць...
Ведама, спачуваць варта кожнай жывой істоце, але ж як бы гэта не было кінічна, ёсьць больш важкія справы, чымсьці шэраговыя катаваньні ў "амерыканцы", хаця ж бы катаваньні ў нашых турмах навогул, пра іх нічога ніхто не кажа - адно пра беднага амерыканскага грамадзяніна, пра нас бы хто ўспомніў...

Камэнтары 1-2 (з 2)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks