Грамадзтва

Літоўскія дыпляматы наведалі Хатынь

07.05.2008 12:06

Сёньня супрацоўнікі амбасады Літвы ў Беларусі на чале з амбасадарам Эдмінасам Багдонасам наведалі мэмарыяльны комплекс Хатынь. Яны ўсклалі вянок і кветкі ад літоўскай амбасады ля Вечнага агню.

 Пасьля цырымоніі спадар Багдонас адзначыў, што наведваньне Хатыні стала ўжо традыцыяй для супрацоўнікаў амбасады, сёлетняе стала ўжо 11-м.  “Калі бываеш тут, кроў літаральна стыне ў жылах”, — сказаў амбасадар.

Багдонас таксама адзначыў, што месяц таму Хатынь наведалі супрацоўнікі мэмарыяльнага комплексу Пірчупяй  – гэта вёска непадалёк ад Вільні, якая падзяліла трагічны лёс Хатыні. Тады была праяўлена ініцыятыва стварыць супольнасьць падобных музэяў з розных краін.

Эдмінас Багдонас у Хатыні




 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 0 (з 0)
Няма камэнтароў. Дадайце свой і будзьце першы
Камэнтары 0 (з 0)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks