Культура

Рэгістрацыю таварнага знаку “МТС” прызналі несапраўднай

03.05.2008 19:57

Такое рашэньне прыняла апэляцыйная рада Нацыянальнага цэнтру інтэлектуальнай уласнасьці паводле заявы А.Разанава і В.Маркаўца.


3 мая апэляцыйная рада Нацыянальнага цэнтру інтэлектуальнай уласнасьці прызнала несапраўднай рэгістрацыю таварнага знаку кампаніі "МТС" з выявай чырвонага яйка.

Такое рашэньне апэляцыйная рада пад старшынствам Натальлі Баркун прыняла паводле вынікаў слуханьня заявы аўтараў мастацкіх твораў "Яйкаквадраты", вядомых дзеячаў беларускай культуры паэта Алеся Разанава і мастака Віктара Маркаўца. Яны зьвярнуліся ў цэнтар 10 кастрычніка 2007 году зь пярэчаньнямі супраць рэгістрацыі на тэрыторыі Беларусі таварнага знаку № 25.420 з выявай чырвонага яйка ў белым квадраце.

Пасьля атрыманьня матывавальнай часткі рашэньня, на складаньне якой законам даецца два месяцы, кампанія "МТС" можа абскардзіць вэрдыкт у судовай калегіі па справах інтэлектуальнай уласнасьці Вярхоўнага суду.

У кампаніі “Мабільныя ТэлеСыстэмы” катэгарычна не згаджаюцца з рашэньнем апэляцыйнай рады. Дырэктар прадстаўніцтва расейскага акцыянэрнага таварыства “МТС” у Беларусі Дзьмітры Ходас назваў рашэньне “абсалютна незаконным і неабгрунтаваным”. Ён падкрэсьліў, што рашэньне апэляцыйнай рады ўвойдзе ў сілу не раней, чым празь сем-восем месяцаў.
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-6 (з 6)
Імя:: Anatol Starkou Горад:: Brooklyn, NY, USA
04.05.2008 02:30

Веру, спадзяюся, чакаю, што апеляцыйная рада калісьці таксама перагледзіць рашэнне ВС РБ аб маім таварным знаку БУЛЬБАШ, якім, як следства гэтага рашэння, карыстаецца зараз іншы ўладальнік.


Імя:: Korj Горад:: Менск
04.05.2008 10:03

Веру, спадзяюся, чакаю, што калі-небудзь пагонім мы нахабных акупантаў усімі сіламі дзяржавы, а не толькі праз выпадкова праўдзівае, а можа й кан'юнктурнае рашэньне аднае камісіі.

А на што Вам, спадар Анатоль, у Брукліне права на таварны знак у Беларусі? Зарэгіструйце яго па мейсцы жыхарства, там і ВС РБ ніякакага няма...


Імя:: Anatol Starkou Горад:: Brooklyn, NY, USA
04.05.2008 11:53

Korj: "А на што Вам, спадар Анатоль, у Брукліне права на таварны знак у Беларусі?"

Мабыць, Korj, таксама думала суддзя, якая вынесла рашэння не ў маю карысць. Але я ж грамадзянін Беларусі, ды і прапісаны ў Уруччы ў Мінску, а не ў Брукліне, бо тут "ВС РБ ніякакага няма..."

І яшчэ адзін адказ на ваша пытанне:
таму мне патрэбны права, што таварны знак БУЛЬБАШ мой, бо я першы хто яго прыдумаў, зарэгістраваў і атрымаў патэнт РБ:
мне павінна належыць маё, Богу - богава, а кесару - кесарава.
P.S.
А навошта тым беларусам і беларускам, хто зараз жыве не на Беларусі, не з лукашызмам аўтарскія права? А ўвогуле, навошта права?


Імя:: ales Горад:: minsk
04.05.2008 12:20

SHanounyja tvorcy , vinshujy z pershai peramogai...


Імя:: навіцкі
05.05.2008 12:48

У Беларусі колькі заўгодна прыкладоў больш “дзікай прыхватызацыі”. Газэты ня могуць называцца “беларускімі”, кіроўніка арганізацыі нельга назваць “прэзыдэнтом”...
Адзін, “расеец, толькі з адзнакай якасьці” “прыхватызуе” Першатравеньскае сьвята (а таму, каму належыць па-за чаргою сьвяткаваць яго, за ўдзел у гэным сьвяце дае дзесяць сутак). Другі, у выпадку ў Дражна, хоць прадстаўляе ў нашай краіне маскоўскую сэкту. трымае ў палоне беларускі крыж, прылічваючы яго да “сваіх сымбаляў”. Трэйці называе па дзяржрадыё расейцаў ці выхадцаў з Расеі “рускімі” (а іхнюю мову – “рускай”), хаця адзіная дзяржава, якая мела такі назоў – Княства Рускае – у склад Расейскай імпэрыі ўваходзіла непрацяглы тэрмін, і зараз незалежная. У наяўнасьці захоп інтэлектуальнай, а, ў выпадку з маскоўскім папом, і матэр’яльнай, уласнасці. А “піратаў” шукаем па рынкох...)))))))


Імя:: al-f
08.05.2008 17:19

Блин, да где там "чырвонае яйка ў белым квадраце"? Дальтоники!

Камэнтары 1-6 (з 6)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks
ПАМЕР ШРЫФТУ