Палітыка

Касачоў: "Расея тут ні пры чым"

02.05.2008 13:52

Старшыня камітэту ў міжнародных справах Дзярждумы Расеі Канстанцін Касачоў (фракцыя “Адзіная Расея”) адносна дыпляматычнага канфлікту паміж ЗША і Беларусьсю сказаў:


“Пытаньне гэта, канечне, двухбаковых стасункаў Беларусі і ЗША. Расея да гэтага ня мае ніякіх адносінаў. Для нас няма ніякага выйгрышу ў тым, што ЗША і Беларусь рассварацца ўшчэнт. Мы зацікаўлены ў тым, каб Беларусь разьвівалася дынамічна, у кантактах з навакольным сьветам – з бліжэйшымі і далейшымі суседзямі. Мы зацікаўлены ў тым, каб і ЗША прысутнічалі на не канфрантацыйнай аснове ў Эўропе, уключаючы такія краіны як Беларусь. Таму для нас нармальныя беларуска-амэрыканскія стасункі – гэта безумоўна пажаданая мэта і ўпэўнены, што Расея гэтаму ўсяляк мусіць садзейнічаць”.

Ці павінны афіцыйны Менск пайсьці на саступкі і вызваліць найперш палітзьняволеных?

Спадар Касачоў на гэта пытаньне адказаў:

“У гэтай тэме вельмі многа наноснага. Я дастаткова добра знаёмы з дэталямі сытуацыі. Ведаю, што многіх так званых палітзьняволеных рэальна прыцягвалі да адказнасьці за справы, якія з палітыкай зусім не зьвязаныя. Я вітаю, што апошнім часам улады Беларусі пайшлі на датэрміновае вызваленьне шэрагу асобаў, якія лічыліся палітвязьнямі. І я спадзяюся, што гэта сытуацыя ў гэтым накірунку будзе разьвівацца. І з боку ЗША лічыў бы празьмерным гэту сытуацыю такім чынам драматызаваць”.
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-3 (з 3)
Імя:: Baracbit
02.05.2008 16:41

Але-але,Расея як заўжды "белая" ды "пушыстая".


Імя:: Мiкола Турынскiй
02.05.2008 23:15

Нападкi на ЗША пачалiся пасьля размовы Пуцiна з нашым "праваслауным атэiстам".Ён дау нашаму газ i нафту па таннейшай цане. I нацкавау нашу палiтычную моську.Чаму? На мой погляд закрыцьцё банкавых рахункау Белнафтахiму закранула прыватныя рахункi i Пуцiна,i нашага "праваслаунага атэiста". Пуцiн добра ведаючы бацькау склочны,помсьлiвы характар проста яго падставiу.


Імя:: Зьміцер.
06.05.2008 12:22

На воры і шапка гарыць, як кажуць у народзе!

Камэнтары 1-3 (з 3)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks