Грамадзтва

Чарговы акт вандалізму ў Курапацкім лесе

02.05.2008 12:57

Невядомыя сарвалі рэпрадукцыю абразу Божай маці, якую ўсталяваў на каплічцы мастак Аляксей Марачкін. Акт вандалізму адбыўся ўначы.


Аляксей Марачкін сказаў:

“Гэта акт вандалізму, акт бездухоўнасьці. І ўсё гэта, калі не з патураньня ўлады, то пад гэтай апекай. Бо што ні робіцца падобнае – нічога ніхто не расьследуе. Цяпер на сьвяты я на вёсцы ў Барсуках. Прыеду, то зраблю не рэпрадукцыю, а пастараюся зрабіць гэта на дошцы і неяк замацуем. Я адчуваў, што прыйдзе час і зноў гэта будзе, на вялікі жаль”. 



Гэта ўжо не першы выпадак апаганьваньня абраза Божай маці на каплічцы ў Курапацкім лесе. Раней абраз быў замаляваны свастыкай.
 
Аляксей Марачкін рэстаўруе капліцу, 5 кастрычніка 2007 г.
Каплічка ўсталяваная побач зь вялікім крыжам на ўваходзе ў Курапацкі лес. На ёй выява абраза маці Божай Курапацкай усіх нявінна расстраляных. Яна была ўсталяваная на Дзяды ў 2003 годзе. У сьнежні 2005 году на абразе невядомыя вандалы намалявалі свастыку. Тады ж былі апаганеныя і іншыя курапацкія памятныя знакі.

5 кастрычніка 2007 года А.Марачкін абнавіў каплічку.

 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-3 (з 3)
Імя:: Стась
02.05.2008 15:41

Хто можа падняць руку на вобраз Божае маці?!? Гэй ВЫ, сьпяцы ад КДБ – ФСБ, ня думалі аб гэтым?! А што па – за гэтым жыцьцём, вас чакае наступнве –ня чакаеце?! І што вашае начальства ёсьць да гэтага цалкам недатычнае, ня хочаце ведаць?!!! Чаму??? Бо рукі ў іх кароткія! Хрыстос Пантакратар ёсьць мацнейшым чым ся чарада бальшавіцкіх выбля...аў!! Даеш прастору дзеля існаваньня БЕЛАРУСКАГА НАРОДУ!!!!!


Імя:: Вячак Горад:: Берасьце
02.05.2008 16:37

Божа!Колькі гэта ўжо будзе працягвацца?


Імя:: saksoniec Горад:: Rzeczpospolita
02.05.2008 20:42

Lukaszenko zawierbowan czieczienskimi islamistami.Wsie problemy tut.Stroitielstwo w Bielarusi AES nie dopustimo,potomuczto opasno dlia EwrSojuza,dlia Rossii i dlia USA.

Камэнтары 1-3 (з 3)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks