Палітыка

М.Чаргінец: Першае – гэта ўсталяваньне кантактаў

02.05.2008 11:27

Старшыня камісіі Савету рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бясьпецы Мікалай Чаргінец сказаў, што беларускі бок мае рашэньне ЗША пра закрыцьцё амбасады ЗША ў Беларусі і амбасады Беларусі ў ЗША. Паведамленьня пра адмену гэтага рашэньня ён пакуль ня мае.


“Прэзыдэнт Лукашэнка ў сваім пасланьні адзначыў жаданьне беларускага боку паляпшаць стасункі з ЗША па ўсіх накірунках. Рашэньне ЗША пра закрыцьцё амбасадаў ня служыць паляпшэньню стасункаў. Я думаю, што ўсё ж супакояцца кіраўнікі ЗША, не цяпер дык можа пасьля выбараў. І зоймуцца нармальнай пабудовай стасункаў паміж дзьвюма краінамі. ЗША і Беларусь зьяўляюцца аднымі з заснавальнікаў ААН, разам стаялі па адну лінію фронту ў барацьбе з фашызмам. І ў іх ёсьць многа агульнага, што магло б паслужыць добрай базаў для ўсталяваньня нармальных эканамічных і палітычных стасункаў. Думаю, пройдзе хваля нэгатыву і прыйдзе час, калі дзьве краіны ўсталююць нармальныя стасункі”.

Ці пойдзе беларускі бок на нейкія саступкі і найперш у пытаньні вызваленьня палітвязьняў? Спадар Чаргінец сказаў:

“У нас няма палітвязьняў. Называць любога крымінальніка палітычным, каб ярлык навесіць. Трэба разьбірацца. Тут бы хацелася правесьці нармальныя дыскусіі з прадстаўнікамі ЗША на гэту тэму, каб паказаць ім матэрыялы, дакумэнты. І пасьля гэтага, каб яны ўжо казалі пра палітычных. Добра навешваць ярлык. Пара б ўжо спакойна ўзважыць. Мы гатовы па любым са зьняволеных даць нармальны камэнтар, паказаць дакумэнты, матэрыялы, каб зьняць надуманае”.

Якія ж крокі зробіць цяпер беларускі бок?

“Мы зрабілі прапановы вуснамі прэзыдэнта, што мы за паляпшэньне стасункаў па ўсіх накірунках. Цяпер мяч на іх баку. Няхай выбіраюць гэтыя напрамкі. Калі пажадаюць, мы гатовы весьці кантакты. Я бачу першае – гэта ўсталяваньне кантактаў. Нармальных кантактаў хаця б у рабочым парадку, кансультацый, каб потым выйсьці на канкрэтныя прапановы. Мы ж не ваюем з ЗША. Калі краіны, якія ваююць дамаўляюцца, то дзьвюм краінам, якія знаходзяцца не ў стане вайны, лягчэй дамаўляцца і вырашаць пытаньні”.
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-5 (з 5)
Імя:: Лысевiч Мiхаiл Горад:: Лiда
02.05.2008 11:52

Калi ЗША хоць трошкi лiчаць сябе дзяржавай моцнай i дэмакратычнай, то яны павiнны спынiць дыпляматчныя адносiны з рэжымам Лукашенкi. Параза Захада перад Лукашенкам вiдавочна, уплываць на сiтуацыю у нашай краiне яны цалкам ня здольныя. Але калi кожны раз iсьцi на саступкi, то губляеца сэнс уласнай годнасьцi. А вось калi сапрауды зрабiць крок супраць хамства (мякка кажучы), то сiтуацыя можа зьмянiцца, альбо хоць зрушыцца з мертвай кропкi.


Імя:: Dim Горад:: Mensk
02.05.2008 12:28

Швондер(по булгакову) он и в Беларуси
-Швондер...


Імя:: SW
02.05.2008 13:13

Он хоть сам верит в то что говорит???


Імя:: ВК Горад:: Менск
02.05.2008 13:58

Зараз трэба займацца тым, каб захаваць кантакты. Усталёўваць іх наноў будзе значна цяжэй. Трэба ж будзе (беларускаму боку) давесьці, што гэта ўсур'ёз, а не да першага вызбрыку ў адной вядомай галаве.

P.S. а Чаргінец захваляваўся: як цяпер візы амерыканскія будзе атрымліваць, каб у ААН зьлётаць нібыта на вельмі важнае заданьне. Пяткевіч таксама можа забыцца на свае ваяжы па гандлі людзьмі.


Імя:: алесь
02.05.2008 16:35

Где за дело берется Чергинец жди гадостей.Может на пенсию пора и не мешать диалогу между Евросоюзом.США и Республикой Беларусь. Такие дипломаты как Чергинец заведут Президента и РБ в болото.

Камэнтары 1-5 (з 5)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks