Палітыка

Мядзьведзеў пасьля інаўгурацыі паедзе не ў Беларусь

29.04.2008 14:19

“Як я і абяцаў у ноч пасьля выбараў, я паеду спачатку ў Казахстан – блізкую нам краіну, а з Казахстану ў Кітай, гэта і будзе першы міжнародны ваяж”, – заявіў сёньня абраны прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў у размове з супрацоўнікамі газэты “ Аргументы и факты”, якіх ён прыехаў павіншаваць з 30-годзьдзем выданьня.

Раней расейскія кіраўнікі пасьля заняцьця пасады першай наведвалі Беларусь. Гэтак рабіў прэм'ер Пуцін у 1999 годзе, ён жа пасьля абраньня прэзыдэнтам у 2000 годзе, а таксама прэм'еры Касьянаў, Фрадкоў і Зубкоў.

Пасьля абраньня Мядзьведзева прэзыдэнтам 2 сакавіка сёлета Аляксандар Лукашэнка ў тэлефоннай размове запрасіў яго наведаць Беларусь.

Але першы сымбалічны візыт новы кіраўнік Расеі вырашыў зрабіць ня ў Менск, а ў Астану.
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-3 (з 3)
Імя:: Свой
29.04.2008 18:02

Обманули дурака на четыри кулака.


Імя:: Лысевiч Мiхаiл Горад:: Лiда
30.04.2008 08:25

Можа каму з таго і бяда. Але мне падаеца, што з гэтай краінай, як і з Польшчай (дарэчы) мы можам даволі паспяхова будаваць дачыненьня і без прыезду сюды іх кіраўнікоў.
Вось у нас вельмі любіць БТ казаць аб тым, што апазіцыя Беларусі куплена Захадам. Магчыма і так, тут як хто разумее сэнс таго, што сам кажа. Аднак скажыце калі ласка мне, простаму грамадзяніну нашай Беларусі, а ці не куплена наша улада цалкам Расеяй? Неаднойчы пра тое шчыра кажа расейская улада, нават лічбы прыводзіць. Ну і якая паміж апазіцыяй і уладай розніца?
Таму і вырашыў "спонсар" з Расеі перш наведаць тых, хто яму мілей, а не тых, хто і так на 100% залежыць ад яго (спонсара).


Імя:: ААА
11.05.2008 22:10

Да вашага ўсенародна абранага толькі Х. Чавэс прэцца за зброяй тэрарыстам і наркамафіі, яшчэ гэтага Кім Чырыка паклічце з Паўночнай Карэі ён прыпрэ на бронецягніку за дзьве нядзелі на шкварку і чарку паіграць з Лукою у клюшкі на чэмпіянат Азіі і РБ. Калі вы беларусы розуму набярэцеся?

Камэнтары 1-3 (з 3)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks