Грамадзтва

КДБ заяўляе, што КДБ не гарэў

25.04.2008 18:24

Сёньня ў інтэрнэце зьявілася інфармацыя пра тое, што будынак КДБ гарэў. Наша карэспандэнтка знаходзіцца побач з будынкам.


Карэспандэнтка: На гэты момант ніякіх прыкметаў пажару няма. Супрацоўнікі КДБ, у якіх скончыўся працоўны дзень і якія выходзілі з будынку, на пытаньне, ці быў у іх пажар, катэгарычна адказалі "не".

Ёсьць такая вэрсія, што, магчыма, на даху КДБ рабіліся нейкія будаўнічыя працы – залівалася смала, пры гэтым звычайна ідзе чорны дым. Аднак супрацоўнікі КДБ сказалі, што пра рамонт даху яны таксама нічога ня ведаюць.

Можна адзначыць, што з боку вуліцы Камсамольскай у будынку адкрытыя вокны, раней я такога ня бачыла, але гэта яшчэ ня сьведчыць пра тое, што ў будынку быў дым. У будынка моцная аўтаномная сыстэма пажаратушэньня, так што, хутчэй за ўсё, гэта ўсё ж такі былі нейкія рамонтныя працы. Сёньня па ўсім горадзе відаць чорны густы дым на даху – гэта камунальнгыя службы рыхтуюцца да летніх дажджоў.
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-4 (з 4)
Імя:: pasash Горад:: Менск
25.04.2008 20:36

Я бачыў а 13-й газдіне 5 аўтазакаў, што ехалі насупраць Академіі Навук з Уручча.


Імя:: люся Горад:: могилев
25.04.2008 22:50

говорят что горэла баба Зина


Імя:: Ales Горад:: Менск
26.04.2008 04:59

КДБ сам любіць сачыць , але ня любіць калі сочаць за ім ???


Імя:: Nata
29.04.2008 12:48

Да, с крышей у ГБ явный непорядок.

Камэнтары 1-4 (з 4)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks