Грамадзтва

Суд над рэлігійнымі актывістамі перанесены на заўтра

Вячаслаў Ганчарэнка і Сяргей Луканін

24.04.2008 14:44

У судзе Маскоўскага раёну Менску заўтра адбудзецца суд над юрыстам Царквы Новае жыцьцё Сяргеем Луканіным і пастарам Царквы Вячаславам Ганчарэнкам.

Суды меліся адбыцца сёньня, але двойчы пераносіліся і ўрэшце былі прызначаныя на пятніцу.

С.Луканіна і В.Ганчарэнку вінавацяць, што яны парушылі закон, калі зьбіралі подпісы за ўнясеньне зьменаў у Закон аб рэлігіі, а таксама Адміністрацыйны кодэкс.

Адміністрацыйную справу завялі супраць трох чалавек.

21 красавіка Паўла Севярынца пакаралі штрафам у 1 мільён 400 тысячаў рублёў.

Ініцыятыўная група здолела сабраць 50 тысячаў подпісаў і перадала іх у Канстытуцыйны суд.

 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1 (з 1)
Імя:: Renessaince Горад:: Mensk
24.04.2008 16:08

У чым, цікава, парушэньне закону выяўляецца?

Камэнтары 1 (з 1)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks