Грамадзтва

С.Парсюкевіч з адвакаткай пішуць скаргу на прысуд

Сяргей Парсюкевіч

24.04.2008 14:32

Адвакатка Вера Страмкоўская накіравалася ў сьледчы ізалятар Менску на сустрэчу з прадпрымальнікам Сяргеем Парсюкевічам, якога асудзілі на 2,5 года зьняволеньня.


“Мы будзем пісаць скаргу на прысуд. Лічу яго цалкам незаконным, гэтаксама мяркуе і мой падабаронны. Не выключаю, што папярэднюю скаргу я накірую ў гарадзкі суд Менску ўжо сёньня”, - паведаміла “Свабодзе” Вера Страмкоўская.

Нагадаем, 23 красавіка Маскоўскі суд Менску прызнаў віцебскага прадпрымальніка С.Парсюкевіча вінаватым у зьбіцьці міліцыянта. Шмат хто ў Беларусі назваў гэты прысуд расправай над адным зь лідэраў прадпрымальніцкага руху.
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1 (з 1)
Імя:: Л. Гаравы Горад:: Гарадок
24.04.2008 14:44

Гэта і ёсць сапраўдная расправа над лідэрам прадпрымальнікаў існуючым рэжымам.
Хлусіў Дулуб, хлусіла фельчарка, якой даўно трэ сядзець на пенсіі, бо яна нічога не бачыла на целе знявечанага Парсюкевіча. Гэта расіянка нахабна хлусіла у судзе.
Пракурор і суддзя поўнасцю адстойвалі інтарэсы кіраўніцтва турмы з Акрэсціна.
Ганебны прысуд.
Свабоду Парсюкевічу!!!

Камэнтары 1 (з 1)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks
ПАМЕР ШРЫФТУ