Палітыка

Пытаньне пра візы ўзьнікла нечакана

21.04.2008 21:00

Сёньня на сэсіі Эўрапейскага парлямэнту абмяркоўваюць умовы атрыманьня шэнгенскіх візаў грамадзянамі Беларусі. Чакаецца выступ прадстаўніка Эўракамісіі і дыскусія.


Парлямэнтар Юстас Палецкіс (Літва) сказаў у інтэрвію карэспандэнту “Свабоды”, што гэтае пытаньне на парадку дня зьявілася “зусім нечакана” ў пятніцу, 18 красавіка.

“Гэта адлюстраваньне таго, што гэтаму пытаньню надаецца вялікая ўвага. І гэта адлюстроўвае некаторыя зрухі ў гэтым пытаньні. Я ацэньваю гэта як фармаваньне ўсё больш спрыяльнага клімату, як сьведчаньне таго, што зроблена памылка і што гэтую памылку трэба выпраўляць. Парлямэнт можа толькі падштурхнуць і даць накірунак. А там будзе Камісія і Рада Эўразьвязу, дзе ўсе 27 краін павінны аднагалосна прыняць рашэньне”.

Юстас Палецкіс — адзін з трох эўрадэпутатаў-сацыялістаў, якія ініцыявалі збор подпісаў пад дэклярацыяй адносна памяншэньня кошту візаў для грамадзянаў Беларусі. Трэба было сабраць больш за палову подпісаў ад агульнага ліку 785 дэпутатаў. Аднак гэты працэс ідзе вельмі марудна, і многія эўрадэпутаты адмаўляюцца ставіць подпісы з-за дзеяньняў беларускіх уладаў. Да прыкладу, з-за разгону дэманстрацыі 25 сакавіка і ператрусаў у шэрагу незалежных журналістаў 27 сакавіка. Дагэтуль сабрана каля 140 подпісаў.

“Больш за палову ня ўдасца сабраць. За гэты тыдзень стане больш, але нязначна. Мы ўжо ня кідаем усе рэзэрвы ў бой. Бо й іншыя адкрываюцца магчымасьці. І гэтыя дэбаты — адна з такіх магчымасьцяў”.

Эўрадэпутат Альдзіс Кушкіс з Латвіі сказаў, што пазытыўна ставіцца да паніжэньня кошту шэнгенскіх візаў для беларусаў:

“Павінны быць магчымасьці для беларускіх грамадзянаў выяжджаць зь Беларусі ў бок Эўразьвязу і атрымоўваць візы за паніжаныя кошты. Бо новая шэнгенская цана занадта вялікая для нармальнага абмену”.

Акрамя сытуацыі з шэнгенскімі візамі для Беларусі, абмяркоўваецца і сытуацыя вакол шэнгенскіх візаў для Ўкраіны. Зь мінулага году консульскі збор для беларусаў за шэнгенскую візу вырас да 60 эўра. Грамадзяне Грузіі, Малдовы, Расеі і Ўкраіны, згодна з дамоўленасьцямі з ЭЗ, плацяць за візу 35 эўра.
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-2 (з 2)
Імя:: Бульба Горад:: Замежжа
22.04.2008 09:00

Ганьба ЭЗ за шалёную дыскрымінацыю беларускага народу - гэта горшая сітуацыя чым пры нямецкай акупацыі ў мінулым веку.
Беларусаў штурхаюць на аншлюс у Расею, ізалюючы ад хвалёнай Эўрапейскай культуры і кантактаў у твар з дасягненьнямі дэмакратыі Захаду. Вельміганебна што Летува першай зрабіла цану на візы ў 60 ЭУР, а цяпер круціць душою, што я не такая ,я чакаю трамвая... Цяпер надумалі рабіць рэжым безвізавай пагранічнай паласы ў 50 км. з абох бакоў граніцы. А з іншых беларусаў будуць лупіць надалей па 60 ЭЎР за візу. Горш чым пры Гітлеру нямецкаму інтэгратару Эўропы на танках...


Імя:: Отдельный Горад:: Прага
22.04.2008 09:53

Бульба, а почему белорусы не заставляют свое правительство идти на переговоры с ЕС, чтобы нормальным, дипломатическим путем (как Россия, Украина, Молдова, Грузия) регулировать и выравнивать цены на визы? В этом все дело - белорусы, а я полагаю, вы белорус(ка), как те негры в Америке, чуть что, сразу начинают кричать о дискриминации, вместо того, чтобы самим активно участвовать в процессе, отстаивать свои права, действительно управлять государственной политикой, а не ждать манны небесной от своего правительства и, тем более, от правительств других государств. Так что помолчите о Гитлере, сразу видно, что Вы малейшего представления не имеете о оккупации Второй Мировой, это не просто некорректное сравнение, а вообще - нонсенс, бессмыслица!

Камэнтары 1-2 (з 2)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks
ПАМЕР ШРЫФТУ