Грамадзтва

За няведаньне мовы -- да крымінальнай адказнасьці

21.04.2008 11:14

Старшыня Гарадоцкай раённай арганізацыі Партыі БНФ Леанід Аўтухоў патрабуе прыцягнуць дэпутата Палаты прадстаўнікоў Валера Лектарава да крымінальнай адказнасьці за зьнявагу нацыянальнага гонару і годнасьці – на той падставе, што дэпутат не валодае беларускай мовай.


Актывіст зьвярнуўся з адпаведнай заявай у раённую пракуратуру, апісаўшы ў ёй інцыдэнт 16 красавіка.

У гэты дзень Леанід Аўтухоў прыйшоў на прыём да дэпутата Валера Лектарава дзеля вырашэньня пытаньняў, зьвязаных з працай і грамадскай дзейнасьцю: апазыцыянэра нядаўна звольнілі з працы, што ён лічыць перасьледам за апазыцыйныя погляды. Зьвярнуўшыся да спадара Лектарава па-беларуску, гарадоцкі актывіст пачуў у адказ, што дэпутат не валодае беларускай мовай і з грамадзянамі падчас прыёмаў размаўляе толькі па-расейску.

Такое стаўленьне з боку прадстаўніка дзяржаўнай улады Леанід Аўтухоў палічыў парушэньнем канстытуцыйных правоў, а таксама зьнявагай асабістых нацыянальных пачуцьцяў. Напісаўшы заяву ў пракуратуру, гарадоцкі актывіст патрабуе прыцягнуць дэпутата да крымінальнай адказнасьці.
 
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-12 (з 12)
Імя:: БР
21.04.2008 11:36

Голубая мечта всех свядомых нацистов - сажать в тюрьму за русский язык.


Імя:: czalex
21.04.2008 12:19

так і трэба рабіць


Імя:: Валеры Грыцук
21.04.2008 14:08

ТАК і ТРЭБА рабіць кожнаму беларусу. У 1995г. "Лукашэнка і К" падмануў і згвалтаваў насельніцтва неканстытуцыйным рэфэрэндумам. Але мін. застаўся: беларуская мова (фармальна) таксама дзяржаўная.
2.сапраўды бр-бр... Рускія шавіністы карыстаюцца звышталерантнасцю рэдакцыі да рускіх шавіністаў. Патрабую каб на сайце былі тэксты толькі на беларускай мове. Гэта беларуская рэдакцыя р.Свабоды , ці не ? Чаму дазваляеце абражаць беларусаў?
Зліквідуце "БР"!!!
БЕЛАРУС


Імя:: панik Горад:: Менск
21.04.2008 14:40

Свядомыя нацысты i зараз пры уладзе. Саджаць трэба за няведанне беларускай.


Імя:: БР
21.04.2008 15:39

@Саджаць трэба за няведанне беларускай.@

В приницпе, подобные акции и действия приносят только пользу: нацики с треском проиграют все выборы, как в 1994-м. Пусть ещё покричат подобные лозунги, а за результаты выборов на ближайшие лет 20 можно не волноваться. Так что - продолжайте в том же духе.


Імя:: Валеры Грыцук
21.04.2008 18:32

Патрабую каб былі тут тэксты толькі на беларускай мове.
На сайце рускай рэдакцыі "Свабода" беларускія тэксты не публікуюць.
Чаму сп.Шупа прапагандуе рускіх шавіністаў?

Відавочна, што яны выкарыстоўваюць падмену паняткаў. Гэта ж трэба: канстытуцыйную норму назваць "лозунгам националистов"....


Імя:: С.Шупа
21.04.2008 18:47

Сп. Грыцук, ні я, ні ўся наша рэдакцыя - нікога і нічога не прапагандуем. Мы - інфармацыйны рэсурс, а не прапагандысцкі. Адчуйце розьніцу.
Мы даем усім наведнікам сайту роўныя магчымасьці для ўдзелу ў дыскусіях - незалежна ад іх расы, нацыянальнасьці, мовы, палітычнай або сэксуальнай арыентацыі - пры ўмове, што яны не парушаюць “правілаў форуму”.
Часам выказваньні аўтараў камэнтароў балянсуюць на мяжы дазволенага, але й тут мы не аддаем перавагу нейкай пазыцыі.
Карацей кажучы, калі адчуваеце за сабой рацыю - змагайцеся з апанэнтамі сілаю вашай праўды і не патрабуйце, каб нехта вам “падсуджваў”.
Разумны чытач сам ацэніць, чые аргумэнты мацнейшыя, хто нацык і хто шавініст.


Імя:: Уладзімер Русаковіч Горад:: Менск
21.04.2008 20:18

Прыехаў маскалік.
Колькі ж каштуе такая турыстычная паездка з азіяцкага Алтая ў беларускія дэпутаты?
Ці гэты расейскі каланіяліст вырашыў зьмяніць месца прапіскі, бо місія белага чалавека ў Азіі стала дужа непасільнай з-за наплыву такіх самых толькі кітайскіх каланіялістаў?
Цікава, што гэты ці то турыст, ці то каланіяліст атрымліваў вышэйшую адукацыю ў беларускім Віцебску, але, відаць, 5 год навучаньня ў незалежнай Беларусі ў часе, калі беларуская мова была адзінай дзяржаўнай у краіне, не далі дастатковай падставы для ўзбагачэньня Валера Лектарава хоць бы адною жывою еўрапейскаю моваю (http://slounik.org/80168.html).
Ёсьць нават жарт пра гэтакіх расейцаў.
---------------------------------------------------
Пасьляваенны Менск.
Па выхадзе з вакзалу маскавіт пытаецца ў мінакоў з мясцовых: "ізвеніте пожалуйста, как пройті в центр города?"
Два мінакі супыніліся, пачуўшы зварот, ды маўчаць.
Тады маскавіт запытвае тое самае толькі па-ангельску, але мінакі працягваюць маўчаць.
Затым той маскавіт пытае тое самае па-нямецку, але ізноў у адказ маўчаньне.
Запытвае маскавіт і па-польску ды, не атрымаўшы адказу, разварочваецца і йдзе прэч ад супыненых ім мінакоў.
Тут адзін з тых месьцічаў кажа другому: "Які разумны чалавек? Некалькі чужаземных моваў ведае?"
Другі ж адказвае: "І што ён з таго атрымаў?"
---------
БР "мечта всех свядомых нацистов - сажать в тюрьму за русский язык"
І толькі расейскія нацысты вылучаюцца тым, што саджаюць за ўсе іншыя мовы, акрамя расейскай, а так расейскія нацысты - звычайныя нацысты, якія і сёньня ў Беларусі саджаюць беларусаў і нават расейцаў за беларускую мову.
"нацики с треском проиграют все выборы, как в 1994-м"
У 1994 годзе расейскія нацысты, што паставілі на Лукашэнку, якраз і перамаглі.
І перамагаюць у сваіх "выбарных" лахатронах аж па сёньня.
"за результаты выборов на ближайшие лет 20 можно не волноваться"
Вось ён бальзам на душу прэзідэнцыі рэзідэнта ды расейскім нацыстам.
Але хай і надалей "в том же духе" займаюцца самазаспакаеньнем і тыя, і другія ажно да спаленьня чагось падобнага дому Масквы, як апасьля апошніх выбараў празідэнта Арменіі.


Імя:: Лысевiч Мiхаiл Горад:: Лiда
22.04.2008 06:33

Цiкава, а чаму ж мой каментар паважаная "Свабода" адносна БР не дала у эфiр? Вас напэуна бянтэжыць мае вельмi шчырыя выказваньнi наконт такiх як ен, i асабiста наконт яго? Вы дбаеце пра чысьцiню эфiру? Малайцы. Але такiм чынам, чаму вы гэтай правакацыйнай маскальскай свалаце даеце слова? Чаму вы патрабуеце ад нас чытаць "радкi iдыета" i ганарыцца вашай свабодай думак i выказваньняу? Мне падаеца, калi вы такiя правiльныя, то выдавайце усе меркаваньнi, i у першаю чаргу меркаваньнi аб такiх вось [...].


Імя:: Вэб-рэдактар
22.04.2008 11:27

Лысевічу Міхаілу. Пастарайцеся не ўжываць абразьлівыя словы для азначэньня народаў (ня буду іх тут пералічаць). Не скажу, што мы тут заўсёды былі пасьлядоўныя - сёе-тое прапускалі, пастараемся больш не прапускаць. Давайце весьці спрэчкі цывілізавана і не ператвараць іх у базар... БР-а чакае (першае і апошняе) папярэджаньне.


Імя:: Лысевiч Мiхаiл Горад:: Лiда
22.04.2008 13:00

На вялiкi жаль, бо ведаю што гэта грэх прад Богам, я маю прэтэнзii, так бы мовiць, да дзвюх народау - расейцау i палякау. Я iмкнусь як магчыма меней зьвяртаць увагу на пэуныя дзеяньнi, выказваньнi i г.д. з боку гэтых самых народау (бо можна было б звар'яцець ад iх нахабнасьцi, хлусьлiвасьцi i шмат яшчэ чаго). Але калi тое (глупства) прапагандуе радые "Свабода" пад выглядам свабоды слова, то трымацца цяжка. Калi я каго абразiу, то выбачайце.


Імя:: Валеры Грыцук
22.04.2008 14:27

да сп.С.Шупа
Я цалкам падтрымліваю сп.Лысевiча Мiхаiла.
Паважаны Сяргей, Дэмакратыя- гэта не анархія.І калі вы такі дэмакратычны, то карыстайцеся логікай вашых правіл. Гэта рэдакцыя не дыктатуры Лукашэнка, а існуе на грошы дэмакратычнай краіны ЗША. Гэта рэдакцыя БЕЛАРУСКАЯ-- толькі адна з дзесятках іншых, якія працуюць і на рускай і на узбекскай і г.д. Вы не абавязаны прытрымлівацца лукашэнкаўскага "двуязычия". Больш таго вы павінны не "прапагандаваць", але даваць перавагу беларусам і дэмакратам, якія нідзе не маюць больш вольнага слова.
Гэта ганьба - прысутнасьць рускіх шавіністаў на старонках р."Свабода". Гэта не ёсьць Дэмакратыя,гэта охлократыя.

Камэнтары 1-12 (з 12)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks