Эканоміка

Замест газу – ізноў на дровы

20.04.2008 17:51

У райцэнтры Расоны зачыняюць кацельню, якая ўсяго паўгады таму была пераведзена на прыродны газ. І ўжо будуюць новую -- каб па-ранейшаму працавала на дровах.


Неабходнасьць кансэрвацыі кацельні на прыродным газе кіраўніцтва раёна абгрунтоўвае “энергазьбрагальнай” дырэктывай Аляксандра Лукашэнкі. Намесьнік старшыні Расонскага райвыканкаму Пётр Лапіцкі кажа, што ўвядзеньне новага аб'екта дазволіць радыкальна пазьбегнуць залежнасьці ад падаражаньня газавай сыравіны, бо новая кацельня будзе працаваць на мясцовых відах паліва – на драўніне, якую будуць нарыхтоўваць для Расонаў ажно ў трох лясгасах: Расонскім, Полацкім і Наваполацкім.

Склады для назапашваньня драўніны мяркуюць абсталяваць таксама за межамі раёну – у Шумілінскім лясгасе. Транспартныя выдаткі ня лічацца стратнай часткай гэтага праекту, на які з дзяржаўнага бюджэту выдаткавана 3,6 мільярдаў рублёў, бо новае будаўніцтва будзе ўзорным для ўсяе Беларусі ў рэчышчы змаганьня за эканомію: падобныя аб'екты ўжо ўведзеныя ў Радашковічах і Узьдзе, але яны маюць значна меншыя магутнасьці. Таму Расонская кацельня на дровах мусіць стаць флагманам сучаснага энэргазьберажэньня, хаця акупіць сябе, паводле праекту, яна зможа толькі праз 10 гадоў.
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-4 (з 4)
Імя:: Ананім
20.04.2008 18:20

интересно,в какие карманы распихиваються те деньги,что люди за газ платят,и платят вовремя,почемуже гос-ворьё остаетьса безнаказанными


Імя:: Бенедзікт
20.04.2008 21:31

У альтэрнатыўнай энэргетыцы дровы таксама не на апошнім месцы (Швецыя, Данія, Нямеччына...).


Імя:: Вячак
21.04.2008 04:19

Грошы якімі людзі разлічваюцца за газ ідуць у кішэню Лукі


Імя:: Tamara Горад:: Pastavy
21.04.2008 23:17

Падвесці ў прыватны дом газ каштуе прыблізна 6 мільёнаў. Суседзі праводзяць, а я - не. Навошта мне той газ за такія грошы, ды і колькі ён будзе каштаваць, ніхто ня ведае

Камэнтары 1-4 (з 4)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks