Эканоміка

Чаму юрысты і эканамісты становяцца беспрацоўнымі?

18.04.2008 10:00

Чаму выпускнікі ўнівэрсытэтаў – юрысты і эканамісты – не знаходзяць сабе працы? Колькі ўвогуле ў Беларусі беспрацоўных, і наколькі гэтая лічбы адрозьніваецца ад афіцыйнай? На гэтыя пытаньні адказвае былы міністар працы Аляксандар Сасноў


Цыганкоў: "Як так атрымліваецца, што ўладальнікі такіх прэстыжных дыплёмаў – юрысты і эканамісты – не знаходзяць сабе працы? У чым тут дыспрапорцыя на рынку попыту і прапановы?"

Сасноў: "На маю думку, тут назіраецца перавытворчасьць гэтых спэцыялістаў. Бо па гэтых спэцыяльнасьцях ня трэба мець сур’ёзную матэрыяльную базу, якая патрабавала б пэўных выдаткаў. Толькі аўдыторыі і лектары. Таму прыватныя вну і ўхапіліся за падрыхтоўку юрыстаў і эканамістаў.І атрымалася перавытворчасьць"

Цыганкоў: “Афіцыйна беспрацоўе ў Беларусі вельмі малое – каля 40 тысячаў. Але разам з тым, каля мільёну здаровых людзей працаздольнага ўзросту не занятыя ў народнай гаспадарцы, але і ня лічацца беспрацоўнымі. Дык як назваць гэтых людзей?»

Сасноў: "Рэч у тым, што ўлік беспрацоўя ў Беларусі не адпавядае міжнародным патрабаваньням. Гэта, вядома, не know-how беларускае, бо заўсёды прымяняецца ў недэмакратычных краінах.

Сэнс у тым, што беспрацоўных у нас лічаць толькі тады, калі яны прыйшлі ў службу занятасьці і сталі на ўлік. А трэба лічыць іх паводле адмысловых дасьледаваньняў, апытаньняў – іначай рэальную лічбу мы не атрымаем.

На маю думку, беспрацоўных у Беларусі не 1-1,5 працэнты, як сьцьвярджаюць афіцыйныя крыніцы, а мінімум 5 працэнтаў ад эканамічна актыўнага насельніцтва. І тыя людзі, якія ня сталі на ўлік, хацелі б знайсьці добрую працу ў Беларусі, але ня могуць. І таму яны працуюць за межамі краіны, пераважна ў Расеі – і такіх цяпер сотні тысячаў".
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1 (з 1)
Імя:: Иван Горад:: Минск
18.04.2008 18:19

Хороший вопрос!И такой же хороший ответ:Потому что в Беларуси нет ни закона ни экономики.

Камэнтары 1 (з 1)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks