Палітыка

В.Голубеў: “Партыя – ня клюб па інтарэсах”

12.04.2008 17:41

9 красавіка адбылося пасяджэньне камісіі партыйнага кантролю Партыі БНФ, на якое быў выкліканы намесьнік старшыні партыі Юрась Губарэвіч.


Паводле інфармацыі з сайту Алеся Міхалевіча, камісія ў складзе двух чалавек, Юрася Хадыкі і Галіны Сямдзянавай, правяла з Ю.Губарэвічам размову наконт ягонага ўдзелу ў руху А.Мілінкевіча “За свабоду”. Сытуацыю ў партыі БНФ камэнтуе сябра Сойму БНФ, дэпутат Вярхоўнага савета 12-га скліканьня Валянцін Голубеў.

Караткевіч: Валянцін, як бы вы ахарактарызавалі тое, што адбываецца вакол партыі БНФ?

Голубеў: Мне крыху сьмешна, што вы цытавалі інфармацыю пра “камісію ў складзе двух чалавек”...

Караткевіч: Гэта інфармацыя з сайту “Нашай Нівы”.

Голубеў: Наколькі я ведаю ад “Нашай Нівы”, гэтая інфармацыя ўзята з сайта спадара Міхалевіча, які сам так ацаніў тую размову, якая адбылася паміж Юрасём Хадыкам і Галінай Сямдзянавай ды Юрасём Губарэвічам.

Паводле статуту БНФ, выключыць сябра можа толькі арганізацыя, у якой ён знаходзіцца, Сойм ці Зьезд БНФ – вышэйшыя органы, а камісія можа вынесьці толькі пэўныя рэкамэндацыі. Дарэчы, яна яшчэ зусім нядаўна створаная і ні разу не прымала такога рашэньня, не давала рэкамэндацыі некага выключыць.

Караткевіч: Валянцін, сам факт, што ствараюцца дысцыплінарныя камісіі ў партыі, якая заўсёды вызначалася канкрэтным ідэалягічным падыходам да сытуацыі ў Беларусі – як гэта можна пракамэнтаваць?

Голубеў: Для мяне былі нечаканымі паводзіны некаторых людзей на апошнім зьезьдзе БНФ. Я, на жаль, у апошнія гады менш займаюся палітыкай, хоць я застаюся сябрам БНФ, Сойму БНФ, і мне было цікава даведацца, што зьявіліся ў партыі людзі, якія спрабуюць сядзець на двух крэслах – і ў Народным фронце, і ў пэўных палітычных структурах, спрабуючы выконваць у Фронце тыя рашэньні, якія прымаюцца не ў Партыі БНФ. І калі ўзьнікла такая сытуацыя, то тое, што партыя хоча разабрацца, што адбываецца, і хоча паставіць сваіх сяброў у рамкі партыйнай этыкі і партыйнай дысцыпліны – я лічу, што гэта нармальна.

Таму што ў той час, калі мы стваралі БНФ, такой праблемы не існавала, нешта прыўнесьці ў асяродзьдзе аднадумцаў звонку маглі толькі спэцслужбы. А зараз, калі гэтыя людзі называюцца сябрамі Народнага фронту і спрабуюць парушаць праграму і статут – я думаю, што ім трэба прынамсі сказаць, што так рабіць нельга.

Я хачу зьвярнуць увагу на тое, што партыя і клюб па інтарэсах – гэта розныя рэчы. У клюб па інтарэсах можна прыходзіць ці не прыходзіць, выказваць самыя розныя думкі. А партыя – гэта палітычная структура, якая ставіць на мэце дасягненьне палітычнай улады, альбо хаця б дасягненьне магчымасьці ўдзельнічаць у ажыцьцяўленьні палітычнай улады праз працу ў мясцовых саветах і парлямэнце дзяржавы. І таксама гэта – права партыі вылучаць свайго прадстаўніка на кандыдатуру кіраўніка дзяржавы.

І людзі, якія ідуць у гэтую структуру, яны – аднадумцы, у іх ёсьць адна ідэя, адна задача, і яны гэтую ідэю, уступаючы ў партыю, абавязаліся выконваць і працаваць на гэтую партыю.

У чалавека можа думка зьмяніцца, тады ён можа выйсьці з гэтай партыі, стварыць новую... Але будучы ў партыі выступаць па-за партыяй супраць яе, ці рабіць нешта на шкоду партыі – я лічу, гэта няправільна. Для мяне гэта немаральна. Таму тое, што была створаная такая спэцыяльная камісія па партыйнай этыцы ў Народным фронце і з такіх паважаных людзей – я лічу, гэта нармальна. Можна проста пагаварыць, падказаць людзям, разабрацца. Ніхто нікога не выганяе, проста ідзе размова – давайце, калі мы разам, рабіць усё разам.
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-18 (з 18)
Імя:: Лявон
12.04.2008 20:19

Мыльныя бурбалкі ад Голубева.


Імя:: Андрусь Горад:: Менск
12.04.2008 22:04

Цалкам згодны са спадаром Голубевым


Імя:: Юрась Меляшкевіч Горад:: Менск
12.04.2008 23:39

Цікава, вось спадар Голубеў кажа, што партыя ставе сабе за мэту прыйсці да ўлады, але кіраўнік партыі, спадар Баршчэўскі, сказаў, што ён не вядзе партыю да ўлады. Дык ці можа яго пасля гэтага называць палітыкам і пагаджацца з яго пасадай у палітычнай арганізацыяй?


Імя:: Менчук Горад:: Менск
12.04.2008 23:42

Цалкам нармалёвая пазыцыя партыі: хто ня хоча працаваць на яе карысьць, хай ідзе ў іншую структуру!


Імя:: Зміцер Горад:: Белаазёрск
13.04.2008 00:19

Рух - гэта грамадская арганізацыя! Тыда давайце выключым з партыі сябраў Моладзі БНФ, Вясны і інш. А што тычыцца паводзінаў на З'ездзе, то я вельмі непрыемна уражаны паводзінамі сп. Хадыкі.


Імя:: Gleb
13.04.2008 09:41

БНФ единственная опозиционная партия которая достойна уважения и может назвать себя партией. Если сейчас не избавится от тех кто работает и на тех и на других, то можно будет забыть о БНФ. Как вообще могло случится что Михалевич оказался в БНФ? Представляется что Милинкевичу нужна была партийная структура и он решил купить пару человек. Милинкевич ничего кроме пакостей принести в партию, поддержавшую его, не смог. На сайте Михалевича можно прочитать откровения его старонников и насладится их интеллектуальным уровнем. БНФ допустил ошибку когда поддержал человека, который после выборов боялся выйти на полощадь и быть с протестующими как это делал Казулин. У Милинкевича вдруг насморк случился. Сидел дома и называл Казулина провокатором.
Если те кому дорого членство в БНФ не попросят Михалевича и Губаревича, находящихся на содержании у Милинкевича и возможно всем известной структуры, занятся созданием своей собственной партии во главе с их боссом, то вскоре о БНФ можно будет забыть. Так же как о многочисленных социал - демократах.
БНФ состоялась как партия только благодаря преданности и дисциплине.
Если эти двое остануться в партии, то работу КГБ по развалу единственной серьёзной опозиционной структуры можно будет признать успешной.


Імя:: Лявон
13.04.2008 12:24

Баршчэўскі - найвялікшая памылка апошняга фронтаўскага зьезда.
Гэты чалавек не здольны аб'яднаць партыю.


Імя:: Ігар Горад:: Менск
13.04.2008 12:55

А ў сп-ра Губарэвіча "Свободзе" слабо ўзяць камэнтар? Ці толькі будзем слухаць тых, хто сам кажа пра сябе: "у апошнія гады менш займаюся палітыкай, хоць я застаюся сябрам БНФ, Сойму БНФ". Можа, трэба альбо самому заняцца справай, г.зн. палітыкай, спадар сябра Сойму, ці ўжо не перашкаджаць тым, хто нешта робіць?


Імя:: cioma
13.04.2008 15:24

Jak zauzdy, belarusam nia treba miec voraga - my sami adzin adnago padusym. Brydota.


Імя:: Эдуард Брокараў Горад:: Горкі
13.04.2008 15:38

Голубеву:"Я, на жаль, у апошнія гады менш займаюся палітыкай"
Ну й займайся чымсьці яшчэ - чаго каментаваць лезеш тое, чым не займаешся? Вырашаць што рабіць далей павінныя тыя, хтот нешта робіць зараз, а ветэраны штурму Зімняга няхай атрымліваюць пеэрсанальныя пенсыі і пішуць мэмуары.
А тое, што Вячорка працуе фактычна намесьнікам старшыні БНФ і аддз'ютанатам у Калякіна - гэта нармалева? З чырвонымі сябраваць можна, а Мілінкевіч - вам вораг? Далека пойдзеце, хлопцы.


Імя:: лоер
13.04.2008 18:36

Наколькі я зразумеў, адзіная мэта "руху за свабоду" - захаваньне фігуры Мілінкевіча ў якасьці палітыка для наступнага вылучэньня на прэзідэнцкія выбары. Калі Партыя БНФ вырашыць вылучыць на выбарах напрыклад Голубева - каго падтрымаюць партыйныя сябры "руху за свабоду"? Адказ відавочны. Так што зачыстка ў партыі - не самае горшае выйсьце. Калі шчыра, ім бы самім варта было б сыйсьці - захацелі быць сябрамі іншай партыі, ну дык чаго ж тут...


Імя:: АДС
13.04.2008 18:55

2 лоер
Калі Партыя БНФ вырашыць вылучыць на выбарах напрыклад Голубева - каго падтрымаюць партыйцы?
Адказ насамрэч відавочны. :)


Імя:: Юрась Меляшкевіч Горад:: Менск
13.04.2008 19:22

2 Лоер
З гэтым мы можам разабрацца і невыходзячы з БНФ (тым больш, што ніхто так рабіць не збяраецца). Нармальныя працоўныя стасункі з Мілінкевічам гэта аб'ектыўная патрэба, якая будзе захоўвацца, пакуль у нас не зьявіцца больш моцна прабеларускі палітык. Ніхто з БНФ пакуль на гэта не змог прэтэндаваць. Прадстаўнікі правячай группы толькі пастаянна паўтараюць, што да ўлады не імкнуцца, што народ кепскі і г.д. Ну дык што ў такой сітуацыі застаецца рабіць?


Імя:: Бенедзікт
13.04.2008 21:58

В.Голубеў -"Але будучы ў партыі выступаць па-за партыяй супраць яе, ці рабіць нешта на шкоду партыі – я лічу, гэта няправільна. Для мяне гэта немаральна."
-------------------
Эх, Валянцін Фёдаравіч, успомніце не толькі свае паводзіны ў 1999 г. калі раскалолі БНФ, а і паводзіны ў той момант Баршчэўскага, Хадыкі, Фёдарава, Сіўчыка...
Не трэба Вам казаць пра мараль у гэтым выпадку...


Імя:: Драб
14.04.2008 01:40

Усё больш i больш упэўнiваюся, што Мiлiнкевiч гэта правакатар. Як тая прыхаваная зьмяя, закiнутая ў гняздо.


Імя:: Аляксандр Горад:: Менск
14.04.2008 09:23

На выбарах 2006 года партыя БНФ павінна была вылучыць свайго кандыдата. Але мэта партыйнай маргінальнай вярхушкі зусім іншая. Гэта было яскрава прадэманстравана калі ў 2001 кіраўніцтва партыі стала на бок аферыста Ганчарыка. Калі кіравніцтва партыі і далей будзе клапаціцца пра асабістыя інтарэсы рухне фронт. Адбылася у такім становішчы звычайная рэч кіравнікі жывуць для сябе, а пра шэраговых сябраў партыі успамінаюць калі патрэбна пушачнае мяса.


Імя:: Сяржук Горад:: Менск
14.04.2008 09:40

to Зміцер (Белаазёрск)
"Рух за Свабоду" хоць і называе сябе грамадзкай арганізацыяй, ды ўсё ж ставіць перад сабой палітычныя мэты і мае свайго кандыдата ў прэзідэнты. І да даго ж Рух так і не стаў надпартыйнай структурай, як меркавалася. "Рух за Свабоду" мае фіксаванае сяброўства, па статуту ў Рух могуць прымаць і выключаць.
Я лічу, што нельга быць сябрам двух палітычных структураў адначасова.


Імя:: Валеры ГРЫЦУК
14.04.2008 14:26

Валянціна Голубева я не лічу дэмакратам. у 1995 г. ён паказаў сваю КПСС-зацятасьць на з'ездзе БНФ.
Але я згодны з ягоным мяркаваньнем! " у партыі людзі, якія спрабуюць сядзець на двух крэслах – і ў Народным фронце, і ў пэўных палітычных структурах, спрабуючы выконваць у Фронце тыя рашэньні, якія прымаюцца не ў Партыі БНФ" Я добра ведаю людзей БНФ, бо быў адным з самых актыўных стваральнікаў БНФ.А таму ведаю, што мы можам мець толькі адну перавагу - гэта маральнасьць! А ці можа быць маральным тоя, што Губарэвіч выкарыстоўвае пасаду і імідж БНФ , а працуе на грошы і для Мілінкевіча ? Ці можа быць маральным такіж самы ўчынак Міхалевіча, які больш таго НІЧОГА станоўчага не зрабіў для БНФ,
але зручна прыкрываецца БНФ?
Мілінкевіч і ягоная каманда - гэта палітычная каманда, адпаведна канкурэнты іншым палітычным суб'ектам.НЕЛЬГА дэмакратам быць крывадушнымі! Людзі гэта бачаць, а атрымаўшы зарад гебельсаўскай прапаганды з ТВ, вымушаны пагадзіцца, што "апазыцыя працуе толькі на свой карман". Трэба сябрам вырашыць: альбо грошы, альбо самаахвярная праца дзеля дэмакратычнай Беларусі.

Камэнтары 1-18 (з 18)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks
ПАМЕР ШРЫФТУ