Культура

“Ноч Ваўкалака” ў Полацку

07.04.2008 12:38

У полацкім Палацы культуры ў мінулыя выходныя прайшоў конкурс-фэстываль беларускамоўных рок-гуртоў "Ноч Ваўкалака".


Назва фэсту дадзеная ў гонар полацкага князя Ўсяслава Чарадзея, які нібыта ўмеў пераўвасабляцца ў ваўкалака. Мясцовыя ўлады былі незадаволеныя такой назвай і прапанавалі сваю: “Мы беларусы”. Прадстаўнікі ўладаў пры гэтым сьцьвярджалі, што Ўсяслаў не прызнаны праваслаўнай царквой, -- паведаміла арганізатарка фэсту Лера Сом. Яна спадзяецца, што конкурс стане традыцыйным менавіта пад назвай "Ноч ваўкалака".

А гэтым разам перамог гурт "Да! Бл…" з пасёлку Нарач Мядзельскага раёну. Усяго ж у фэсьце бралі ўдзел сем маладых рок-калектываў з розных гарадоў Беларусі.

“Усё прайшло вельмі добра, было шмат гледачоў. Гэта быў конкурс для гуртоў, якія толькі пачынаюць сваю кар'еру”, -- паведаміла Лера Сом.
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1 (з 1)
Імя:: Антось
09.04.2008 16:48

Галоўнае, каб гэты ініцыятыўны фэст мог зацьвердзіць сябе як фэст фэстам. Дзякуй. Посьпеху.

Камэнтары 1 (з 1)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks