Эканоміка

Сурыкаў: 128 даляраў за газ – да канца году

02.04.2008 18:10

“Цана на расейскі газ для Беларусі да канца 2008 году павялічвацца ня будзе”. Пра гэта заявіў сёньня пасол Расеі ў Беларусі Аляксандар Сурыкаў.


Паводле яго, двухбаковымі дамоўленасьцямі прадугледжана, што цана на газ на працягу году можа быць павялічана толькі адзін раз, і гэты рост не павінен перавышаць 7 %.

У першым квартале гэтага году Беларусь купляла ў Расеі газ па цане $119 за тысячу кубамэтраў, ад 1 красавіка цана была падвышана да $128.

У сьнежні 2006 году Беларусь і Расея падпісалі дамову, якая прадугледжвала да 2011 году паступовае падвышэньне цаны на газ для Беларусі да сярэднеэўрапейскай. У 2008-2010 гадах цана для Беларусі павінны была складаць 67%, 80% і 90% адпаведна. Сёлета сярэднеэўрапейская цана перавышае 300 даляраў за тысячу кубамэтраў. 67% ад 300 даляраў – гэта 200 даляраў.
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-4 (з 4)
Імя:: Влад
02.04.2008 19:55

Это хорошо.


Імя:: Dima
02.04.2008 21:53

Добрыя навiны.


Імя:: Tolik
03.04.2008 01:32

Добрыя навіны? Можа й так. Калі ня трэба за гэта аддаць напрыклад МАЗ...


Імя:: Юрась
03.04.2008 02:30

Ну вось: Беларусь апазіцыю папінала -- Расея спніла рост кошту на газ. =(

Камэнтары 1-4 (з 4)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks