Палітыка

Хто напаў на офіс БНФ?

31.03.2008 16:29

Кіраўніцтва партыі БНФ лічыць напад на офіс партыі дробнай помстай за тое, што яе праэўрапейская палітыка набыла папулярнасьць у грамадзтве.


Уначы з 28 на 29 сакавіка хуліганы пабілі вокны ў партыйным офісе і суседнім памяшканьні ЖЭСу. Яны запэцкалі чорнай фарбай дзьверы і нанесьлі на іх сымболіку незарэгістраванай Нацыянал-бальшавіцкай партыі. Яшчэ дзьве ўлёткі з каардынатамі арганізацыі былі прылепленыя на вокны сядзібы. Кіраўніцтва партыі лічыць малаверагодным, што напад на офіс зьдзейсьнілі “нацболы”.



Супрацоўнікі міліцыі Савецкага раёну Менску зафіксавалі нанесеныя пашкоджаньні. Гэта ня першы выпадак, калі іх выклікаюць на сядзібу партыі БНФ пасьля таго, як невядомыя запэцкаюць сьцены і дзьверы смалой ці фарбай. 16 жніўня 2006 году невядомыя прымацавалі да дзьвярэй Управы муляж бомбы. Побач былі раскіданыя ўлёткі з сымболікай РНЕ (“Русское национальное единство”). Самі ж сябры незарэгістраванай партыі тады абверглі свой удзел у вандалізьме і назвалі гэта правакацыяй спэцслужбаў. Міліцыянты даручылі ўчастковаму інспэктару правесьці праверку, і справу спынілі. У ніводным з выпадкаў, калі рабіліся напады на партыйны офіс, злачынцаў не знайшлі.

Лідэр партыі БНФ Лявон Баршчэўскі выказаў сваё меркаваньне:

“Ніякія РНЕ, ніякія нацбальшавіцкія партыі ў Беларусі. Для іх тут няма ніякай асновы. Я думаю, што гэта робяць вучні спэцыяльных навучальных установаў, якія трэніруюцца на такіх штуках. Няма тут падставаў, каб рабіць гэта нейкім палітычным структурам. Падставай ёсьць тое, што рэжым бачыць, што цэнтар інтэлектуальнага супраціву, мірнага супраціву знаходзіцца па гэтым адрасе. Вось і спрабуюць дробнымі такімі гадасьцямі папсаваць настрой”.



Намесьнік старшыні партыі БНФ Віктар Івашкевіч дадаў:

“Ня маючы магчымасьці спыніць у Беларусі праэўрапейскія настроі, якія растуць з кожным днём, маргінальная агентура расейскай імпэрыі робіць дробныя пакасьці. У прынцыпе, гэта ж ня першы раз – і пэцкалі дзьверы, і білі шкло, і вешалі муляж бомбы – але гэта недарэчныя спробы запалохаць тых, каго запалохаць немагчыма. Гэта паказвае ўбоства розуму тых людзей, якія робяць такія акцыі”.

Сёньня ж у партыйным офісе заменяць пабітае шкло і пафарбуюць дзьверы. У памяшканьні ЖЭСу, які месьціцца побач зь сядзібай партыі БНФ, шкло замянілі яшчэ ў суботу. Кіраўніцтва партыі БНФ лічыць, што хуліганы папросту думалі, што б’юць вокны толькі ў партыйным офісе, бо шыльда і ўваход у ЖЭС — з другога боку будынка.

 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-7 (з 7)
Імя:: Леонид
31.03.2008 22:53

Не любят БНФ. А какая была поддержка... Позняк подтвердил бы.


Імя:: Не
01.04.2008 08:14

чырвоным фашыстам, выканаўцам генацыду беларускага народу.


Імя:: КАЧКАДЗЮБ Горад:: Менск
01.04.2008 09:48

"...яе праэўрапейская палітыка набыла папулярнасьць у грамадзтве..." да уж.. "ХА-ХА" два раза. И в чём проявляется эта популярность? Всё те же несколько тысяч любителей бело-красно-белых сочетаний на 25 марта? К великому сожалению, популярности этой нет и в помине. А стёкла побили для профилактики, чтоб не расслаблялись.


Імя:: Korj Горад:: Менск
01.04.2008 12:59

А не трэба вялiкай "базы". Дастаткова 1-2 iдыётаў. І не трэба абяляць фашыстоўскую арганізацыю толкі праз тое, што нечыя расейскія сябры зь імі зараз сябруюць, бо самі падтрымкі маюць 0...
Вось іх афіцыйны пункт гледжаньня:
http://www.nazbol.ru/rubr1/index0/1178.html
В ночь с 30 на 31 марта в городе-герое Минске неизвестными лицами весьма похожими на национал-большевиков был атакован офис русофобского Белорусского Народного Фронта (БНФ).
На главном входе в офис БНФ, черной краской была нарисована надпись НБП и партийная символика "серп и молот в круге". Также в офисе были разбиты стекла и расклеены партийные наклейки.
Минское отделение Национал-большевистской партии Белоруссии абсолютно солидарно с действиями неизвестных.

Пра "падтрымку" (дзёньнік Лимонова):
Минская поездка вылилась в битву. ... подошли к ДК им. Киселева, туда уже прибыли на автобусах БНФ (Белорусский Народный Фронт) и БЗВ (офицерская организация, "З" - от зброя, оружие, вооружение), посланные Зеноном Поздняком (депутат парламента, католик, не то литовец, не то поляк и смесь, говорят, с евреем). ...
В зрительном зале, однако, началась битва. Были сорваны все сиденья, сломаны стулья, повреждены усилители, выбиты стекла. Нас охраняли местное РНЕ, "Красный Марш", ребята из Белорусского отделения Славянского Собора и юные наши нацболы. ... Ушли через окно, выпрыгнув со второго этажа. ... ДК, как мы позднее узнали, был разнесен вдребезги пятью сотнями БНФ и БЗВ, разнесен в щепки.

no comments...


Імя:: Шпакоўня
01.04.2008 15:58

Нацболы,РНЕшнікі ды іньшыя расейскія валацюгі,GO HOME!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!


Імя:: saligorac
01.04.2008 16:44

Ці тэлефанаваў хтосьці па нумару пазначанаму ва ўлётках?


Імя:: Паша Горад:: Менск
13.04.2008 09:37

Гэты Леонид 31.03.2008 22:53 напісаў "Не любят БНФ".

Хто не любіць, такія як ты? То так прама і напішы.

А я скажу, што не люблю срашнікаў !!! І іх тутэйшых шасцёрак...

Камэнтары 1-7 (з 7)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks