Грамадзтва

Вандалы напалі на сядзібу БНФ

31.03.2008 10:22

Невядомыя разьбілі вокны сядзібы БНФ, што на праспэкце Машэрава ў Менску (былая Варвашэні), дзьверы і сьцены запэцкалі чорнай фарбай.


Вандалы пакінулі сымболіку незарэгістраванай НБП (так званых нацболаў). Выпадак здарыўся ў ноч на суботу, міліцыя ўжо  пабывала на месцы паводле выкліку ЖЭСу, вокны якога былі таксама пабітыя. 

Лідэр Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі заявіў “Свабодзе”, што ён “не верыць у тое, што гэта зрабілі якія-небудзь нацболы”:

“Гэта зрабілі вучні спэцыяльных навучальных установаў, за якімі стаяць сілы, якім не падабаецца курс апазыцыі на эўрапейскую будучыню Беларусі”.























Гэта ня першы выпадак вандалізму ў гэтым месцы. Летась у сядзібу БНФ двойчы выклікалі супрацоўнікаў міліцыі ў сувязі з актамі вандалізму, а пазалетась выклікалі групу сапёраў, калі нехта падкінуў муляж гранаты. Дагэтуль вандалаў не знаходзілі. 

 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-5 (з 5)
Імя:: Генадзь Горад:: Масква
31.03.2008 12:02

Нацболы тут ня пры чым-ўсе тая ж гульня ўладаў.


Імя:: Валерий
31.03.2008 12:26

Вчера уже где-то видел такую картинку. Не думаю, Генадзь, что рисунки подростков - дело рук властей.


Імя:: Baracbit
31.03.2008 15:40

Можа малюнкі зрабіла і моладзь,але яе ж хтосьці нацкаваў дзеля гэтага.


Імя:: Baracbit
31.03.2008 21:26

Неяк дзіўна што гэтыя"нацболы"актывізаваліся пасьля 25 сакавіка.


Імя:: Леонид
31.03.2008 23:05

БНФ нуждается хоть в такой рекламе.

Камэнтары 1-5 (з 5)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks