Палітыка

Затрыманы праваабаронца Павал Левінаў

27.03.2008 16:57

Міліцыянты вінавацяць праваабаронцу ў адміністрацыйным правапарушэньні.


Сябра БХК Павал Левінаў прыехаў на кватэру журналіста Алега Баршчэўскага, дзе супрацоўнікі КДБ праводзяць ператрус.Ён папрасіў, каб яго ўзялі ў якасьці панятога. Паводле жонкі спадара Баршчэўскага Вольгі Карач, міліцыянт Скарыновіч абвінаваціў спадара Левінава ў тым, што ён нібыта нецэнзурна лаяўся. Спадара Левінава адвезьлі ў Першамайскі РАУС Віцебску.

Міліцыянты пацьвердзілі затрыманьне спадара Левінава і сказалі, што цяпер на яго складаецца пратакол за адміністрацыйнае правапарушэньне. 

Прадстаўнік БХК у Менску Алег Гулак выказаў пратэст у сувязі з затрыманьнем праваабаронцы і назваў гэтае затрыманьне беспадастаўным.

Нагадаем, у Віцебску, у кватэры, дзе прапісаны журналіст Алег Баршчэўскі і яго бацькі, супрацоўнікі КДБ праводзяць ператрус.

Паводле жонкі спадара Баршчэўскага Вольгі Карач, у кватэру нікога не пускаюць. У якасьці панятых выкарысталі салдатаў вайсковай часткі. Тэлефоны бацькоў спадара Баршчэўскага дагэтуль не адказваюць. Сам Алег Баршчэўскі знаходзіцца па-за межамі кватэры.
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 0 (з 0)
Няма камэнтароў. Дадайце свой і будзьце першы
Камэнтары 0 (з 0)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks
ПАМЕР ШРЫФТУ