Палітыка

А.Стук: «Я даў санкцыю»

27.03.2008 15:43

Намесьнік пракурора Менску Аляксей Стук паведаміў Радыё Свабода, што даў санкцыю на правядзеньне ператрусаў у памяшканьнях “Радыё Рацыі”, “Эўрапейскага радыё для Беларусі”, тэлекампаніі “БелСат” і ў гарадзенскіх офісах партыі БНФ і “Бацькаўшчына”.


Намесьнік гарадзкога пракурора патлумачыў, што ператрусы робяцца ў рамках крымінальнай справы за абразу і паклёп на Аляксандра Лукашэнку, якую распачалі ў жніўні 2005 году за мультфільмы ў інтэрнэце палітычнага зьместу.

Аляксей Стук паведаміў, што ня можа раскрыць усіх падрабязнасьцяў крымінальнай справы і сёньняшняга інцыдэнту, але, паводле ягоных словаў, сьледзтва палічыла, што ў дадзеным выпадку журналісты, супрацоўнічаюць са стваральнікамі сатырычных мультфільмаў і спрыяюць распаўсюджваньню гэтай прадукцыі ў інтэрнэце.

Што ж тычыцца кампутараў, аўдыё-апаратуры і носьбітаў інфармацыі, то яны будуць заставацца ў пракуратуры пакуль будзе доўжыцца разьбіральніцтва.

 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1 (з 1)
Імя:: Iдэаямытны
27.03.2008 16:39

Хiба гэта законна - фактычна беспадстауна сканфiскаваць аппаратуру, неабходную журналiстам для працы, на неабмежаваны тэрмiн "разбiральнiцтва"?

Што калi у мяне на кампутары знойдуць мультык, гэта што, значыць, я мог спасылку на яго каму-небудзь даслаць, i гэта назавем "распаусюдам"? Выдатна, выдатна..

Камэнтары 1 (з 1)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks