Эканоміка

Цана газу для Беларусі перавысіць 200 даляраў

27.03.2008 15:16

Калі дзейная цяпер формула разьлікаў паміж Беларусьсю і расейскім канцэрнам “Газпром” ня будзе перагледжана, дык ужо ў наступным годзе цана адной тысячы кубамэтраў газу для Беларусі перавысіць 200 даляраў.


Пра гэта сёньня заявіў на відэканфэрэнцыі “Масква — Менск” намесьнік дзяржсакратара так званай саюзнай дзяржавы Васіль Хрол.

Ён таксама заўважыў, што ўвядзеньне расейскага мыта на нафту, якая паступае ў Беларусь, а таксама абмежаваньне на пастаўкі беларускага цукру ў Расею “ня ўпісваюцца ў пабудову саюзнай дзяржавы”.

Аднак дзяржсакратар Павал Барадзін і амбасадар Расеі ў Беларусі Аляксандар Сурыкаў, якія таксама ўдзельнічалі ў канфэрэнцыі, зьвярнулі ўвагу на тое, што абедзьве краіны ў сваіх эканамічных дачыненьнях павінны пераходзіць на рынкавыя прынцыпы.


 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-3 (з 3)
Імя:: дзівак Горад:: менск
27.03.2008 16:22

газ гэта шворка нягледзячы на ўсе формулы кошт будзе такім каб надта не разгуляліся ды й далёка не ўцяклі


Імя:: ABC Горад:: Летува
31.03.2008 08:22

Пры сабекошту газу у 17-20 даляраў за 1000 м.куб. , расейскі ГАЗПРАМ лупіць фантастычную маржу за газ
азіятскіх абарыгенаў. Спачатку іх заваявалі ўсялякія Ермакі, потым патравілі сіфілісам і жывуць і скачуць на захопленай зямлі...ЭЗ трэба абваліць гэтыя кошты так як зрабілі ЗША ў 1974 р. з цэнамі на нафту. Лукашэнку такія кошты як нож у бок, хучэй скінуць усялякія мафіёзы, бо беларусы так зацюканы, што ім да лампачкі свая краіна абы чарка і шкварка ды пару бульбін з дохлага калгаса, а калі яшчэ малако з парашку і крана то пабягуць галасаваць і за Віктара.


Імя:: Леонид
31.03.2008 22:58

Учитывая чудовищную инфляцию доллара и экономическое выздоровление Беларуси эта цена уже не представляет опасности. Конечно назрел вопрос о присоединении России к Беларуси.

Камэнтары 1-3 (з 3)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks