Толькі тут:
Кібэрвайна
Менск-Вашынгтон
Праграмы
Расклад
Радыё
Падпіска
Пра нас
Кантакт
Архіў
нядзеля, 12 кастрычніка 2008, Менск 01:49
Галоўная
Палітыка
Грамадзтва
Эканоміка
Культура
Блогі
Онлайн- канфэрэнцыі
Дыскусіі
Тэмы дня: Архіў
Падкаст
RSS
Слухаць
На выбар
Расклад
Дапамога
ВЫБАРЧЫ ДЗЁНЬНІК
Адзін дзень у БНР
Anton Udod. Dark Bread
26.03.2008 18:31
Радыё Свабода
Калі Беларусь, краіна, якую знайсьці на мапе гэтаксама нерэальна, як выйграць агульнанацыянальную латарэю, перамагала ў Сусьветнай вайне, я ляжаў, безнадзейна спрабуючы заснуць, накрыты тонкай баваўнянай коўдрай на мокрай траве часовага лягера для ваеннапалонных. Сухі сыр і луста надзвычай смачнага чорнага хлебу, кінутыя мне усьмешлівым ворагам-ахоўнікам у якасьці кепскага сьцьвярджэньня міжнародных правілаў чэснай вайны, зусім мала, але надавалі сілаў. Яны, а яшчэ далёкія агменьчыкі вогнішчаў адцягвалі ад няспыннай кананады плачаў маіх таварышаў, якія месьціліся побач: "Яны адразаюць галовы, яны адразаюць геніталіі, яны паляць зажыва, яны скормяць нас сабакам"... А ішоў усяго толькі трэйці дзень апэрацыі "Дзякуй", паводле якой наш вораг забіваў выпадковага амэрыканскага салдата, будзь ён генерал або просты шэраговы, аднойчы на дзень ажно да таго моманту, пакуль свалата ў Вашынгтоне не паскупіцца на ганебную капітуляцыю. І хаця на гэты момант здарыліся толькі тры невядомыя ахвяры, нашыя хлопцы ўжо страшэнна вылі, наеўшыся цьвілага сыру і чорнага хлебу, хаваючыся пад лёгкія коўдры ад драпежных руляў вертухайскіх аўтаматаў, молячы ворага аб літасьці, а пэнтагон аб спагадзе, бо кожны з нас мог стаць наступным. У сваіх цьмяных трызьненьнях я болезна асэнсоўваў такі вось адказ на шчыра прапанаваную нашай дзяржавай грын-карту. Аб тым, як такая маленькая незаўважная краіна змагла паставіць на калені ўвесь цывілізаваны сьвет, я намагаўся ня думаць.
Наступным раньнем, калі па маіх падліках надышла зіма, нас перавезьлі кудысьці ўглыб краіны ў сапраўдны канцэнтрацыйны лягер, дзе мы мусілі валіць вялізарныя дрэвы на карысьць ворага. Адкрылася новая старонка майго жыцьця, на якую я ўважліва спрабую глядзець з двух бакоў, і часам ня бачу нічога праз туманы цёплай зімы і пах хваёвага лесу.
Гэтыя тры з паловай месяцы зьнішчылі 71-га амэрыканскага салдата (мяне такі лёс шчасьліва абмінуў), канчаткова падарвалі сусьветныя парадкі і відавочна прыблізілі канец сьвету. Яшчэ яны моцна зьмянілі мяне. І гледзячыся ў брудную ваду лужын, я бачыў, як грубеў мой твар, як зь зялёнага хлопчыка-навабранца я ператвараўся ў мужчыну-лесаруба з казак прадзедаў і раманаў Керуака.
Гэтыя чужыя запаветныя лясы, між тым, так падобныя да роднай бабулінай Вірджыніі, гэтыя рэзкія, але мяккія ў душы ахоўнікі, якія халодна агучвалі навіны пра тое, што наступнай раніцай у нашым лягеры забітага ня будзе і, вядома, гэтая дзіўная russian кухня, грубая і пяшчотная адначасова, з абавязковым чорным хлебам, кіславаты смак якога быў для мяне адначасова і нечым да болю знаёмым, і нечым зусім іншаплянэтным.
Я пісаў шмат лістоў дадому, яшчэ больш каханай Джуліі, стараўся пісаць толькі добрае, пра тое што нас не чапаюць, пра тое што валю дрэвы і разьвіваюся фізычна, пра тое што вайна хутка скончыцца, і, вядома, пра чорны хлеб, які я ўзгадваў бадай што ў кожным лісьце. Нічога, што лісты не даходзілі, мне падабаўся сам працэс напісаньня, ноччу ў цьмяным сьвятле барака.
Тры з паловай месяцы праляцелі незаўважна, але засталіся ў маіх успамінах магічным хворым сном, цэлым жыцьцём пражытым у сьне.
Наш палонны батальён амніставалі за тыдзень да таго, як Вашынгтон вырашыў падараваць жыцьцё 72-му салдату і прызнаў сваю паразу. Краіна-пераможца канчаткова асэнсавала сваю перамогу і рыхтавалася ў буйных маштабах сьвяткаваць нейкае нацыянальнае сьвята. Ахоўнікі хадзілі гладка паголеныя і задаволеныя, яны віншавалі нас, мы сьціпла адказвалі ўзаемнасьцю.
Далей было вяртаньне. Змрочны працэс абмену ваеннапалоннымі. Пракураны цягнік. Манструозны транспартны самалёт з Варшавы, дзе я адчуў забыты ўжо рэзкі пах фастфуду і спужаўся польскага сьцяга, які мала чым адрозьніваўся ад сьцяга ворагаў. Радасьць і сьлёзы родных ды сяброў пры сустрэчы на ваеннай базе. Нядоўгая дарога дамоў на бацькавай машыне зь бясконцымі «як?», «навошта?», «а ты што?»…
Я умыкнуў бацькоўскага дому, не зважаючы на сьлёзы маці, пазьбёг і каханай, якая ледзь пазнала мяне пры сустрэчы. Гэта ўсё будзе пасьля, гэтага яшчэ хопіць…
Знаёмыя пахі і твары сабвэя праглынулі мяне, пасыпаўшы ветлівымі хлапкамі старэйшых і позіркамі дзяўчат – прыветамі павагі салдату, які вярнуўся дамоў. Нажаль, не героем.
Я праехаў сем прыпынкаў да Брайтан Біч і выйшаў на паветра ля рускай крамы, над якой пад сьмешнымі кірылічнымі літаркамі месьцілася чароўнае і незразумелае «Zolotoy Kluchik».
- Дайце мне чорнага хлеба, - сказаў я састарэламу габрэю ў акулярах, што паглядзеў на мяне так, як мусілі былі глядзець яго сародзічы на амэрыканскіх салдатаў, якія рушылі Брамы нацыстскіх лягераў.
Ён даў мне вялікую пахучую, як яны кажуць, bukhank’у і салодка ўсьміхнуўся, шукаючы дробязь на рэшту.
Аднак адразу ж знэрвавана і расчаравана апусьціў вочы, пачуўшы маё няўмелае “Dzyakooy”, бо абедзьве яго радзімы таксама пацярпелі паразу ў гэтай містычнай Сусьветнай вайне.
Падзяліся навіной:
Як дзяліцца навіной
ПАМЕР ШРЫФТУ
Выдрукаваць
Пераслаць сябру
Іншыя артыкулы гэтага аўтара
Шэраг беларускіх банкаў спынілі выдачу валютных крэдытаў
Тыдзень у фотаздымках
Расейскія мытнікі канфіскавалі 100 аўто ў беларусаў
Лукашэнка застанецца неўязным у Эўразьвяз?
З-за Алімпіяды падаражэлі лекі
Іншыя артыкулы
Апошнія навіны
Дзевяцігадовага хлопца выклікаюць па справе выбуху
"Дзяржава ня можа пазбаўляць чалавека жыцьця"
Расейцам “Віцязі” не патрэбныя
Шэраг беларускіх банкаў спынілі выдачу валютных крэдытаў
Тыдзень у фотаздымках