Палітыка

Актывістаў затрымлівалі і зьбівалі паводле сьпісаў

25.03.2008 23:54

Зьбіцьцём і масавымі затрыманьнямі суправаджалася сёньня ў Менску масавая акцыя з нагоды 90-х угодкаў абвяшчэньня незалежнасьці БНР.


На гэты момант у міліцыі г.Менску знаходзіцца каля сотні затрыманых. У Савецкім РУУС знаходзяцца каля 50 чалавек, у Заводзкім каля 25, у Партызанскім таксама больш за 20 чалавек. 

Людзі, якія ехалі ў Заводзкі РУУС у аўтазаку паведамілі, што ў іх адбіраюць мабільныя тэлефоны, і яны ня мелі магчымасьці зьвязацца са сваімі сваякамі.

Стала вядома, што ў міліцыянтаў, якія кіравалі разгонам, на руках былі сьпісы тых людзей, якіх яны перш за ўсё павінны затрымаць, а потым ужо яны затрымлівалі тых людзей, якія трапілі пад так званую "зачыстку". Артур Фінькевіч моцна зьбіты, у Зьмітра Дашкевіча шмат гематомаў на твары. Непаўналетнюю Алену Макарэвіч моцна зьбівалі па нагах, а потым яшчэ раз зьбілі ў міліцыі, пасьля затрыманьня. Таксама моцна зьбітая Крысьціна Шацікава.

Дактары хуткай: "У міліцыі будуць праблемы"

Але былі людзі, якія папросту выпадкова трапілі пад зачысткі. Адна жанчына, якая вярталася з крамы з торбамі, убачыла, як людзей пачалі зьбіваць на праспэкце Незалежнасьці каля плошчы Перамогі. Яна пацікавілася, што здарылася, і таксама трапіла ў аўтазак. На гэты момант вядома, што ў жанчыны зламана некалькі рэбраў. 

Таксама ёсьць пацярпелыя ў Савецкім РУУС. Ільля Карэтнікаў зашываў галаву ў 9-м клінічным шпіталі. Некалькі хлопцаў атрымалі чэрапна-мазгавыя траўмы, і ім таксама зашывалі раны галавы. Яраславу Грышчэню, актывісту "Маладога фронту" з Баранавіч, вывіхнулі плячо.

Мэдыкі хуткай дапамогі паведамілі, што іх увесь час выклікаюць да людзей, што знаходзяцца ў міліцыі, і яны казалі бацькам, якія стаялі каля Савецкага райаддзелу міліцыі, што заўтра міліцыянтаў могуць быць праблемы, але хто гэтыя праблемы зробіць міліцыянтам, яны не ўдакладнілі. Казалі, што шмат траўмаў. Бацькі абураюцца, яны пішуць скаргі, таму што іх дзяцей усё яшчэ ня выпусьцілі з пастарункаў, хаця яны маюць права затрымліваць непаўналетніх толькі 1 гадзіну. Ніводнага з затрыманых не правялі праз "журнал рэгістрацыі" – усіх трымаюць у актавых залях, куды й выклікаюць хуткую дапамогу.

У міліцыі непаўнагадовых аддзялілі ад паўнагадовых затрыманых. На іх складаюць пратаколы. Усіх абвінавачваюць ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі. ЗА РУУС знаходзіцца аўтобус са спэцназаўцамі – іх выклікаюць па 2-3 чалавекі, яны складаюць рапарты і даюць сьведчаньні. Непаўнагадовая Крысьціна Самойлава паведаміла, што на яе складалі пратакол тыя спэцназаўцы, якія яе не затрымлівалі.

Стала вядома, што Ільля Шыла знаходзіцца ў Савецкім РУУС. У Савецкім і Партызанскім РУУС знаходзяцца амаль усе менскія актывісты “Маладога фронту”.
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-10 (з 10)
Імя:: Testa Горад:: Di Cazzo
26.03.2008 00:24

Lukashenko.....sei una testa di cazzo!!!


Імя:: Аля
26.03.2008 00:35

Карнікі, янычары рэжыма! Па закону бумеранга зло, зробленае вамі раней ці пазней вернецца і ударыць па вас. А ахвяры здароў"ем, прынесеныя дэманстрантамі на алтар свабоды таксама вернуцца да іх нейкімі дарамі ім, нейкім дабром для краіны зноў жа па закону бумеранга і захавання энергіі. Дабро спараджае дабро і наадварот. Будзе жыць вольная незалежная БЕЛАРУСКАЯ БЕЛАРУСЬ !


Імя:: зямляк
26.03.2008 04:21

Наверное сильно покалечили людей, если врачи так говорили.


Імя:: Игнат Горад:: г.Минск
26.03.2008 06:00

Понятно было, что получат по шапке. Такова самоцель. Теперь будут всему миру показывать свои фингалы. Только в любой цивилизованной стране за подобные выходки получили бы тоже самое и, в качестве бонуса, расстрел резиновыми пулями, отравление слезоточивым газом, холодной душ. Здесь же просто рай для митингов. Выбирай любую центральную площадь и даже разрешения не надо. Хреновая у нас "оппозиция" и глупейшие ее "лидеры".


Імя:: БР
26.03.2008 07:29

Поведеніе опозиции напомнило поведение дебильного подростка в переходном возрасте. Ведь очевидно, что они напмеренно стали нарушать закон, прекрано зная о том, что влать, избранная народом, защитит общественный порядок и не позволит устроить дебош маргиналов в центре Минска. Тем более, что власть предлагала оппозиции реализовать своё право на массовые мероприятия и при этом не создавать неудобства олбычным жителям Минска. Так нет же, как всякий дебильный подросток, обделённый вниманием, лезет при каждом удобном случае под руку взрослым, постоянно им мешая с целью обратить на себя внимание, так и оппозиция решила, что город принадлежит их трём тысячам человек. Ну вот и получили по голове, как и хотели, что ж тут жаловаться. Спецназ - молодцы.


Імя:: Яўген
26.03.2008 07:45

Улада - гэта сіла. У чарговы раз можна было пераканацца. Дарэмна спадзявацца на бумеранг. Ніхто ня будзе адказваць за тое, што адбылася апроч арыштаваных. Гэта канец.


Імя:: zmiter
26.03.2008 11:09

жаль что апозиция в десятимиллионной Белоруси всего лишь три тысячи, это же всего лишь 0,003%


Імя:: юрась
26.03.2008 11:21

"Улада - гэта сіла" :))))
КалI гэта сiла, то чаго ж з усёй Беларусi АМАП звозiлi?
"Гэта канец. "
Гэта пачатак канца. Рэжыму.
P.S. што на форуме робяць коменты расейскiх фашыстаў?


Імя:: Кліміра Горад:: Мінск
26.03.2008 20:57

Мне заўсёды цікава, як сябе адчуваюць спецназаўцы пасля такіх "мерапрыемстваў" у сябе дома? Як яны той рукой, якой праломлівалі чарапы нашым дзецям, ламілі рэбры старым людзям, гладзяць па галовах сваіх малых, якія казкі перад сном расказваюць, у чым прызнаюцца сваім каханым у момант блізкасці?! Няўжо распавядаюць ім праўду? І няўжо іхнія бацькі і іншыя блізкія людзі ўхваляюць іх паводзіны, няўжо тыя крывавыя грошы, кватэры на Маякоўскага, якія яны атрымліваюць ад рэжыму за свае "паслугі" даражэй ім за чалавечую годнасць?! Відаць, такія і каханыя, і бацькі...
І яшчэ. Ёсць у іх там на базе свая царква, значыцца і ёсць "гарнізонны" бацюшка. Пэўна ж, і споведзі выслухоўвае, і епіцім'і накладае.
-- У чым грэшны, сын мой?
-- Усяго два сцягі Хрыстовыя падраў.
-- Мала. Слабы ў веры сваёй.
-- Дзесяць разоў "Ойча Наш" прачытаць?
-- Елупень! Дзесяць цаглін галавой зламіць! Няхай апякуюцца табой заступнікі нашы...


Імя:: Жана Мiр'янкова
26.03.2008 23:20

Получилась банальная драчка. Сколько уже таких в прошлом было (и каких!). Еще остался Чернобыльский Шлях и потом до осени можно жить спокойно.

Камэнтары 1-10 (з 10)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks