Эканоміка

Беларусы пазбаўляюцца ад даляраў

25.03.2008 21:45

104 мільёны даляраў – такім было сальда пакупкі і продажу насельніцтвам камэрцыйным банкам амэрыканскай валюты ў першыя два месяцы году.


Упершыню за некалькі гадоў грамадзяне прадалі банкам больш даляраў чым набылі – прадалі 884 мільёны даляраў, а купілі – 780 мільёнаў.

Тая ж тэндэнцыя назіралася і ў сакавіку, за першыя тры тыдні месяца насельніцтва прадала камэрцыйным банкам 362 мільёны даляраў, а купіла – 324 мільёна, сальда – 38 мільёнаў.

Адмыслоўцы Нацбанку лічаць, што такім чынам насельніцтва адрэагавала на падзеньне курсу даляру на міравых рынках.
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-2 (з 2)
Імя:: Ирина
26.03.2008 13:43

Получается белорусский рубль более надежная валюта.


Імя:: Iдэаямытны
27.03.2008 16:46

Не, Iрына, проста ня мае сэнсу адкладаць грошы у далярах. Ды i у рублях няма сэнсу. Бо няма сэнсу адкладаць увогуле. Ад грошай патрэбна хутчэй пазбавiцца, пакуль яшчэ на iх хоць нешта можна купiць.

Камэнтары 1-2 (з 2)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks