Грамадзтва

"На 100-годзьдзе БНР яны будуць нас ахоўваць..."

25.03.2008 20:30

Некалькі тысяч чалавек сабраліся ў цэнтры Менску, каб адсьвяткаваць 90-годзьдзе Беларускай Народнай Рэспублікі.


Сваімі ўражаньнямі ад акцыі дзеліцца пісьменьнік Уладзімер Арлоў:

“Добры вечар, па-першае, віншую ўсіх з Днём Волі. Я абсалютна ўпэўнены, што на 100-годзьдзе БНР тыя, хто гуляў з намі ў гэтыя жорсткія гульні, будзе ахоўваць нас ад якіх небудзь хуліганаў і маргіналаў...

Ёсьць такая дзіцячая гульня, памятаю, “клімбамбайна” ў нас называлася, калі бяруцца за рукі, і трэба прарывацца. І мне ўдалося якраз прарвацца цераз рукі гэтых хлопцаў у чорным. Але ўдалося гэта ня ўсім – дзясяткі затрыманых, у мяне на вачах дзясяткі людзей былі зьбітыя, найперш вырывалі з рук сьцягі, і я бачыў чалавека з расьсечанай дубінкай шыяй, людзей з акрываўленымі тварамі... Вось так сьвяткуем, але ўсё роўны сьвяткуем Дзень Волі”.


 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-2 (з 2)
Імя:: Нацыяналістка, чым ганаруся
25.03.2008 23:55

Была каля плошчы Я.Коласа, прайшли на пл.Перамоги. Пасля яе янычары пачалі хапун і збіванні. Заўсёды День нараджэння дзяржаўнасці беларусаў "адзначаўся" уладай праз жорскае як ніколі абыходжанне з дэманстрантамі. Тым самым акупацыйны рэжым паказвае сябе ворагам беларускай нацыі і нашай дзяржаўнасці.


Імя:: Лявон
26.03.2008 15:55

Мае рацыю Уладзімер Арлоў: Будуць ахоуваць на Акрэсьціна і ў іншых мейсцах.

Камэнтары 1-2 (з 2)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks