Грамадзтва

Мэр Нью-Ёрку павіншаваў беларусаў з Днём Волі

23.03.2008 20:16

Ён абвясьціў дзень 25 сакавіка 2008 году ў сваім горадзе Днём беларускай незалежнасьці.


Мэр Нью-Ёрку Майкл Блумбэрг зьвярнуўся да беларускай дыяспары з нагоды 90-х угодкаў БНР.

“Больш за стагодзьдзе Нью-Ёрк зьяўляецца цэнтрам беларускай культуры ў Злучаных Штатах і месцам, дзе беларусы рэалізоўвалі свае мары церазь цяжкую працу, самаадданасць і аб'яднаны дух”, – гаворыцца ў звароце Майкла Блумбэрга, дасланым Беларуска-амэрыканскаму задзіночаньню.

“Сёньня мы ўшаноўваем гэтых смелых людзей, чыя адданасьць справе свабоды служыць натхненьнем для ўсіх нас... Беларуска-амэрыканскае задзіночаньне сьвяткуе 90-ю гадавіну Беларускай Незалежнасьці ад Расейскай імпэрыі. Свабода была трагічна кароткай, але моцнае жаданьне гэтай арганізацыі на свабоднае волевыяўленьне да гэтага часу рухае яе агульным духам; усе жыхары Нью-Ёрку горача чакаюць дня, калі беларусы будуць жыць дэмакратычна, у міры і дабрабыце”.

У звароце мэра Нью-Ёрку даецца высокая ацэнка грамадзкай працы Беларуска-амэрыканскага задзіночаньня як плённай і каштоўнай і дзеля беларусаў, і дзеля ўсяго грамадзтва.

Зварот мэра Нью-Ёрку заканчваецца словамі: “Я, Майкл Блумбэрг, мэр Нью-Ёрку, у прызнаньне гэтай важнай гадавіны БНР, аб'яўляю аўторак, 25-га сакавіка 2008 году, у горадзе Нью-Ёрку Днём беларускай незалежнасьці”.

Поўны тэкст звароту Майкла Блумбэрга можна прачытаць тут.
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-3 (з 3)
Імя:: Pike
23.03.2008 21:01

Ад нашага такога не дачакаешся....


Імя:: Стась
24.03.2008 11:48

Брава, Майкл! Вялікі дзякуй! Хай цябе і твой горад крые Бог і твой нябесны цёзка!


Імя:: Займеннік
24.03.2008 20:42

This is thе action!!! One day Mayor of New York will get the status of honorable citizen of Belarus. Thank you for support!

Камэнтары 1-3 (з 3)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks