Культура

У Воршы руйнуюць гістарычны будынак

21.03.2008 17:47

Нягледзячы на пратэсты грамадзкасьці горада, улады прынялі рашэньне зьнесьці дом №19 па вуліцы Мінскай, пабудаваны ў 18 стагоддзі.


Раней гэты будынак быў уваходзіў у пералік гістарычных аб"ектаў, якія ахоўваюцца дзяржавай, аднак колькі гадоў таму з гэтага сьпісу яго выключылі. Улетку мінулага году аршанскі гарвыканкам абвясьціў, што гістарычныя забудова па вуліцы Мінскай будзе зносіцца з мэтаю добраўпарадкаваць горад да сёлетніх "Дажынак-2008".

Жыхары Воршы напісалі некалькі дзесяткаў лістоў пратэсту ў розныя інстанцыі, і ўладам давялося саступіць: яны абвясьцілі аўкцыён па продажы дамоў №17 і №19. На будынак №17 пакупнік знайшоўся, прычым ён паабяцаў адрэстаўраваць гістарычны помнік.

Да апошняга часу пра лёс будынка №19 нічога вядома не было, аж пакуль сёньня ня высьветлілася, што гарвыканкам усё-ткі вырашыў яго зьнесьці. Думкай аршанцаў на гэты конт ізноў ніхто не пацікавіўся.
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-3 (з 3)
Імя:: Ціна Давыдчук Горад:: Менск
24.03.2008 08:25

Калі б аршанцам было на будынак па-сапраўднаму не накласьці, асабліва местачковай інтэлігЭнцыі, яго б адстоялі.


Імя:: минчанин
25.03.2008 18:18

если власти Орши найдут в себе здоровые силы противостоять лоббируемой идее сноса исторического здания, несущего на себе признаки и дух канувших столетий, если они найдут архитектурное решение, которое позволит новостроям сосуществовать с живым дыханием истории - уже одно это только оправдает предназначеие власти. Города и местечки лишенные живых примет прошедших времен схожи с людьми-сиротами, с людьми, лишенными признаков начала пути, с бродяжками, собственный путь которых также канет в постыдную безвестность раззяв.


Імя:: Валерий Горад:: Могилев
26.03.2008 12:57

Абы что... Холупа без окон, ушедшая в землю. Взорвать и построить современный коммерческий центр под офисы, ресторан, баню и кабак.

Камэнтары 1-3 (з 3)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks