Палітыка

ЗША, хутчэй за ўсё, скароцяць пэрсанал свайго пасольства ў Менску

20.03.2008 18:45

Пра гэта заявіла пасол ЗША ў Беларусі Карэн Ст'юарт, якая пакінула Беларусь на патрабаваньне беларускага Міністэрства замежных спраў.


Пасол ЗША ў Беларусі Карэн Ст'юарт, якая пакінула Беларусь на патрабаваньне беларускага Міністэрства замежных спраў, заявіла ў інтэрвію францускаму агенцтву Франс-Прэс, што Злучаныя Штаты хутчэй за ўсё задаволяць патрабаваньне беларускага боку і скароцяць штат сваёй дыпляматычнай місіі ў Менску, каб ня страціць яе наагул.

"На дадзеным этапе, узважыўшы ўсе чыньнікі, я мяркую, што нам вельмі важна мець там пасольства," -- сказала яна.

Паводле Карэн Ст'юарт пытаньне кадравага складу пасольства будзе вырашанае на наступным тыдні. Яна падкрэсьліла, што гэта істотнае скарачэньне, што цяперашні склад не празьмерны, а неабходны для выкананьня ускладзеных на пасольства функцый і для вырашэньня праблемы ягонай бясьпекі. "Гэта ўключае супрацоўнікаў службы бясьпекі, марскіх пехацінцаў і гэтак далей," -- патлумачыла спадарыня Ст'юарт.
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-2 (з 2)
Імя:: Валерий Горад:: valery@tut.by
21.03.2008 03:45

Сколько белорусов посещает США? Страна не туристическая. Поэтому пусть здесь работают.


Імя:: Лысевiч Мiхаiл Горад:: Лiда
21.03.2008 10:16

Што да мяне, то ад ЗША i Эуропы апошнiм часам зусiм мала карысьцi, што да дэмакратызацыi Беларусi. Захад цалкам прайграу Лукашенке, гэта вiдавочна i вельмi прыкра. Таму, есьць тут iх амбасады, няма iх амбасад - тое не iстотна. Нашу нацыю як i раней больш хвалюе кавалак хлеба, чым нешта больш высокае.

Камэнтары 1-2 (з 2)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks
ПАМЕР ШРЫФТУ