Культура

Горадня: дыктоўка адбудзецца 22 сакавіка

18.03.2008 13:39

Агульнанацыянальную дыктоўку да 90-х угодкаў БНР праходзіць у памяшканьні Таварыства беларускай школы з 12 да 16 гадзінаў.


Як і ў Менску, у якасьці тэксту вырашана ўзяць прадмову да зборніка Францішка Багушэвіча “Дудка беларуская”.

Праводзіць дыктоўку будуць супольна гарадзкія арганізацыі ТБШ і ТБМ. Усе, хто захоча пісаць яе, атрымаюць асадкі з надпісам: “Удзельніку агульнабеларускай дыктоўкі. Горадня, 22.03.2008”.

Створаны прызавы фонд: самы малады і самы стары з удзельнікаў атрымаюць падарункі. Пра гэта паведаміў грамадзкі актывіст Павал Мажэйка. Ён таксама зазначыў, што арганізатары спадзяюцца на актыўнасьць гарадзенцаў і просяць іх не баяцца ўдзелу ў дыктоўцы, бо яна ня будзе менавіта тэстам на веданьне мовы.

 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-4 (з 4)
Імя:: гарадзенец Горад:: Гародня
18.03.2008 14:02

Цікава! Падайце адрас ТБШ, куды звяртацца!


Імя:: Хрысьціна Горад:: Гародня
18.03.2008 15:03

калі ласка - адрас ТБШ- вул. Будзёнага 48а-44


Імя:: Наталля Горад:: Менск
18.03.2008 17:12

А што яшчэ больш цікава, дык гэта якім правапісам будзе пісацца дыктоўка. Хто ведае?


Імя:: Мінчук
18.03.2008 20:13

Ды хоць іерогліфамі -- гэта ж не праверка пісьменнасьці, ні "двоек", ні "дзясятак" ня ставяць.

Камэнтары 1-4 (з 4)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks