Культура

А.Лукашук: “Дарога” -- постмадэрнісцкая кніга”

17.03.2008 02:57

Дырэктар беларускай службы Радыё Свабода, заснавальнік і каардынатар сэрыі “Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе” Аляксандар Лукашук – пра адметнасьць кнігі мэмуараў Івонкі Сурвілы.


Аляксандар Лукашук: "Дарога" Івонкі Сурвілы -- гэта першая кніга аднаго аўтара ўспамінаў у сэрыі “Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе”. Гадоў пяць таму мы пачалі цыкль перадачаў у эфіры, які называўся "Сучасныя мэмуары". Мы зьвярталіся з адмысловай просьбай 
да вядомых пісьменьнікаў, літаратараў, мастакоў, грамадзкіх дзеячоў, настаўнікаў напісаць свае ўспаміны, сваё бачаньне самых істотных, галоўных падзеяў 20-га стагодзьдзя, асабліва апошняй ягонай часткі, таго часу, які папярэднічаў аднаўленьню незалежнасьці і гадоў незалежнасьці.

І вось жа некалькі гадоў у эфіры гучалі гэтыя перадачы. Цяпер у сэрыі "Бібліятэка Свабоды" выходзяць у кніжным выглядзе вось гэтыя ўспаміны. Адрозьненьне іх ад эфіру, па-першае, у тым, што яны значна дапрацаваныя, значна ўдакладненыя. І іх арганізацыя зусім іншая.

У пэўным сэнсе гэта, можна сказаць, постмадэрнісцкая кніга. Разьдзелы ў ёй часам складаюцца з аднаго сказу. Яна ўся падзеленая на невялічкія кавалкі, і яе можна чытаць з любога месца. Яшчэ адна адметнасьць гэтай кнігі -- гэта вельмі шырокае прыцягненьне ілюстрацыяў. Рэдактар кнігі Сяргей Навумчык адмыслова езьдзіў нават у Парыж, дзе жыла сям'я Івонкі Сурвілы, і дзе зараз жыве ейны брат Лявон Шыманец, каб зрабіць копіі, сканаваць многія ўнікальныя фотаздымкі, якія захоўваюцца ў сямейных альбомах.

Я думаю, што многім чытачам спадабаюцца гэтыя здымкі. Яны вельмі красамоўныя, асабліва той, які адкрывае кнігу -- на ёй маладая Івонка Сурвіла ўсьміхаецца за кактэйлем на вуліцы Парыжа ў парыскім кафэ”. 


Прэзэнтацыя чатырнаццатай кнігі з сэрыі “Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе” -- у панядзелак, 17 сакавіка а 18 гадзіне ў сядзібе Партыі БНФ. Менск, вул. Варвашэні, 8.
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-2 (з 2)
Імя:: Alek Горад:: Columbus,OH,USA
17.03.2008 04:41

Dze mozna budze nabuc knigy Ivonki Survilu u USA?


Імя:: А.
17.03.2008 09:05

Скажыце, калі ласка, а чаму сп. Івонку Сурвіллу выдаўцы кнігі лічаць сёмым старшынём Рады БНР, калі яна насамрэч -- восьмы? Чаму прапускаеце Язэпа Лёсіка, які быў старшынёй Рады БНР пасля Серады, з 14 траўня 1918 г.? Серада, Лёсік, Крэчаўскі, Захарка, Абрамчык, Жук-Грышкевіч, Сажыч. Сурвілла -- 8-я. Тая самая памылка на сайце Рады БНР, Лёсіка там няма. Але ў кожным энцыклапедычным артыкуле напісана, і ў пачатку 1990-х у кожным артыкуле, прысвечаным БНР, пісалася пра Лёсіка.

Камэнтары 1-2 (з 2)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks