Грамадзтва

Віцебск: бел-чырвона-белы сьцяг у гонар амбасадараў

15.03.2008 00:11

Легендарны Мірон працягвае "Бел-чырвона-белы маратон" да 90-х угодкаў БНР.


Чарговы нацыянальны сьцяг залунаў над Віцебскам увечары 14-га сакавіка.

Мінакі маглі бачыць сьцяг, прымацаваны да рыштаваньняў на будоўлі царквы Ўваскрашэньня ў цэнтры Віцебску, ля гарадзкой ратушы.

Паводле віцебскага апазацыянэра Барыса Хамайды, які даведаўся пра чарговы ўчынак Мірона з вартых даверу крыніц, да сьцяга была прымацавана цыдулка наступнага зьместу: "Вітаю замежных амбасадараў цывілізаваных краін з напісаньнем Першай агульна нацыянальнай дыктоўкі!Дзякую Вам за падтрымку маёй роднай мовы ў гэты вельмі цяжкі для Беларушчыны час. Няхай жыве цудоўная беларуская мова! Мірон".
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-2 (з 2)
Імя:: Дмитрий Горад:: Минск
15.03.2008 00:27

Местный дурачок по кличке Мирон. Он там в городе один такой и его детские выходки никак не связаны с народными чаяниями. Сколько ниточке не виться, он попадется. Тем более по весне явное обострение - почти каждую неделю вешает свои маратонки.


Імя:: Viales
17.03.2008 01:22

Выказваю вялікую падзяку і павагу спадару Мірону. Ён - сапраўдны герой. Безумоўна, калі Беларусь стане вольнай ад рэжыму, Мірон павінен будзе атрымаць высокую дзяржаўную ўзнагароду.

---
Сп. Дмитрий, як ваш службовы рост у КДБ?

Камэнтары 1-2 (з 2)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks
ПАМЕР ШРЫФТУ