Палітыка

Амбасада ЗША паведаміла пра ад’езд Карэн Ст’юарт

12.03.2008 13:53

Амбасада ЗША апублікавала афіцыйнае паведамленьне для мэдыяў аб ад’ездзе Карэн Ст’юарт.


У дакумэнце адзначаецца: 

“Амбасадар Злучаных Штатаў Амэрыкі ў Беларусі Карэн Ст'юарт пакінула Амбасаду ў 13.00 у сераду, 12 сакавіка, і накіравалася ў Вашынгтон. Адсутнасьць Карэн Ст'юарт часовая, яна па-ранейшаму застаецца амбасадарам ЗША ў Беларусі.

Палітыка Злучаных Штатаў у адносінах да Беларусі не зьмянілася. Амбасада ЗША падтрымлівае дэмакратычныя памкненьні беларускага народа. Толькі пасьля вызваленьня ўсіх палітычных зьняволеных без папярэдніх умоваў Злучаныя Штаты будуць гатовыя разглядаць наступныя крокі па паляпшэньні двухбаковых адносінаў».

 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-3 (з 3)
Імя:: БР
12.03.2008 14:14

Ужас! Кошелёк оппозиции уехал.


Імя:: Mikola Горад:: Litva
12.03.2008 14:49

Бліскучая камбінацыя з арыштам 1 млрд USD БелНафтахім у банках ЗША і 1,5 млрд USD Хуго Чавэса ў банках Лёндану спыніла гандаль зброяй з тэрарыстамі і камуністамі ў Паўднёвай Амэрыцы і
фантазіі аб гандлі нафтай пад носам у ЗША.
Аляксандр Рыгоравіч як калгаснік папросту надарваўся у міжнароднай палітыцы і яго паставілі на месца ў разліках. За такую прымітыўную памылку ў 1 млрд USD трэба разлічвацца крэслам чаго і жадаем
паважанаму прэзыдэнту Беларусі. А цётка Карэн з гонарам паляцела на кансультацыі...Мабыць Дж. Буш павесіць ёй самы вялікі ордын ЗША за такую камбінацыю. Убухаць такія грошы кату пад хвост для Беларусі ой як балюча...


Імя:: abc
12.03.2008 15:39

SAMY dadavaice jak takija hitryja

Камэнтары 1-3 (з 3)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks
ПАМЕР ШРЫФТУ