Грамадзтва

Д.Бічэль: “Схаджу ў касьцёл і памалюся”

12.03.2008 12:14

Чым ёсьць угодкі абвяшчэньня БНР для Беларусі сёньняшняй? Як лепей, на погляд знаных беларусаў, адзначаць гэтую дату? Сёньня з развагамі на гэтую тэму – паэтка з Горадні Данута Бічэль-Загнетава.


Карэспандэнтка: “Як вы будзеце сьвяткаваць 90-я ўгодкі абвяшчэньня Беларускай народнай рэспублікі?”

Бічэль-Загнетава: “Як я будуць сьвяткаваць? Вельмі проста – схаджу ў касьцёл і памалюся за Беларусь і за тых людзей, якія стваралі Беларускую Народную Рэспубліку. Я спадзяюся, што мы будзем жыць, што Бог ёсьць і ён уладкуе ўсе нашыя справы. Але, канечне, для божай працы павінныя пастарацца і мы”.

Карэспандэнтка: “Што для вас абвяшчэньне БНР, што для вас гэтае сьвята?”

Бічэль-Загнетава: “Для мяне гэта тое, што і для кожнага беларуса. Гэта сьвята душы, бо гэта дзень нараджэньня нашай незалежнай дзяржавы. Я яе прызнаю так, і гэта гістарычны факт. Гэта адзіная незалежная дзяржава, якую мы мелі, якая, на жаль, пакуль так і ня створаная. Але я ўпэўненая, што Беларусь калісьці будзе незалежнай дзяржавай. Ці дажыву я да гэтага, ці не – гэта ўжо ня мае такога значэньня. Але я хацела б, каб мае ўнукі жылі тут, у гэтым свабодным сьвеце, у свабодным краі”.

 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 0 (з 0)
Няма камэнтароў. Дадайце свой і будзьце першы
Камэнтары 0 (з 0)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks
ПАМЕР ШРЫФТУ