Палітыка

Эўропа адзначае 90-годзьдзе БНР

11.03.2008 17:10

У Страсбуры ў Эўрапарлямэнце пачаўся тыдзень Беларусі з удзелам беларускіх палітыкаў.


У Страсбур запрошаныя старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла, былы сьпікер Вярхоўнага Савету Станіслаў Шушкевіч, а таксама Вінцук Вячорка, Лявон Баршчэўскі, Мікола Статкевіч, Аляксандар Мілінкевіч, Сяргей Калякін, старшыня БАЖу Жана Літвіна, дачка экс-кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандра Казуліна Вольга.

У праграме тыдня – сустрэчы з кіраўніцтвам Эўрапарлямэнту, абмеркаваньне сытуацыі ў Беларусі.

Я папрасіў дэпутата Эўрапарлямэнту, старшыню камісіі ЭП у справе дачыненьняў зь Беларусьсю Яцэка Пратасевіча ацаніць значнасьць гэтых падзеяў.

Пратасевіч: Я хачу сказаць, што нам вельмі залежыць на тым, каб у 90-тыя ўгодкі Беларускай Народнай Рэспублікі тут у Эўрапейскім Парлямэнце ў Страсбуры, па-першае, усьвядоміць дэпутатам, асабліва заходнім, што незалежнасьці Беларусі ня некалькі гадоў, а ўжо амаль 100; што беларусы як адзін зь першых эўрапейскіх народаў пасьля (першай сусьветнай) вайны абвясьцілі незалежнасьць, і што традыцыя незалежнай Беларусі трывала гадамі ў форме Рады БНР на чужыне. Па-другое, мы таксама хочам зьвярнуць увагу на сучасную сытуацыю ў Беларусі, дзе пастаянна парушаецца дэмакратыя, не шануюцца правы чалавека, а беларускія грамадзяне ня маюць магчымасьці свабодна выказваць свае пагляды і ўдзельнічаць у публічным жыцьці. І гэта галоўная мэта гэтых сьвяткаваньняў, якія прыцягнулі так шматлікіх прадстаўнікоў палітычных і іншых беларускіх асяродзьдзяў з самой Беларусі і з-за мяжы.

Сваімі ўражаньнямі ад сустрэчаў у Страсбуры дзеліцца старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонка Сурвіла:

Сурвіла: “Я хацела б сказаць, да якой ступені я цешуся, што мы нарэшце маем у Эўропе і ў сьвеце такіх прыяцеляў. Каб мы мелі такіх у 1918 годзе, магчыма, наш лёс быў бы зусім інакшы. Цяпер Эўропа ведае пра нас, Эўропа клапоціцца пра нас, таксама і Амэрыка, і я веру, што ў хуткім часе мы станемся той краінай, аб якой мы ўсе марым”.

Акрамя палітычных спатканьняў удзельнікаў гэтага тыдня чакае культурніцкая праграма: фільм Юрыя Хашчавацкага і Ўладзімера Арлова пра гісторыю Беларускай Народнай Рэспублікі, выстава твораў мастакоў Аляксея Марачкіна і Рыгора Сітніцы і фотамастака Ігара Красеўскага.

 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-4 (з 4)
Імя:: Дзяніс Горад:: Менск
11.03.2008 17:32

А чаму Зянона Пазьняка не запрасілі?!


Імя:: Дмитрий Горад:: Минск
11.03.2008 18:01

Видимо оппозиции больше нечем заняться, кроме как праздновать давний не стоящий внимания миф.


Імя:: бедаруска Горад:: ы
11.03.2008 19:32

Шкада толькі, спадар д, што ўраду няма чым заняцца, акрамя як ізуверствам над народам і яго спадчынай.
Мо яны не беларусы??.....


Імя:: Юрась
12.03.2008 08:25

Спрабаваў запрасіць Івонку Сурвілу на Беларусь праз сайт Рады БНР
http://radabnr.org
Напісау некалькі лістоў, але ніхто нічога не адказвае.
Узнікае пытанне: чаму спадарыня Івонка ніколі не наведвае Беларусь і чаму на святкаванне 90-годдзя БНР яне едзе не ў Мінск, а ў Страсбур. Не абвязкова ж ехаць у Мінск на дэманстрацыю.
Як вынік: ці патрэбна каму-небудзь такая рада БНР? Ці патрэбна Радзе БНР Беларусь? Гэта нагадвае нейкі спектакль.

Прапаную наладзіць акцыю. Напісаць запрашальны ліст да Івонкі Сурвілы

Камэнтары 1-4 (з 4)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks