Палітыка

Т.Кейсі: "Ст'юарт пакуль што застанецца ў Менску"

07.03.2008 23:03

Прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША Том Кейсі заявіў, што пасол Злучаных Штатаў у Беларусі Карэн Ст’юарт застанецца ў Менску, пакуль Дзярждэпартамэнт будзе аналізаваць сытуацыю.


Кейсі падкрэсьліў, што для Злучаных Штатаў вельмі важна мець амбасаду ў Менску і мець прадстаўніцтва на высокім дыпляматычным узроўні для вырашэньня зь беларускімі ўладамі шэрагу праблемаў.

Раней сёньня прадстаўнік Белага дому Гордан Джондра асудзіў рэкамэндацыю афіцыйнага Менску паслу ЗША Карэн Ст’юарт пакінуць Беларусь. Джондра назваў дзеяньні беларускіх уладаў “неапраўданымі” і заявіў, што яны яшчэ ў большай ступені ізалююць Беларусь ад аб’яднанай Эўропы.


 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1 (з 1)
Імя:: Таццяна Горад:: Віцебск
09.03.2008 06:44

Дзеяньні беларускай улады ўзгадваюць некаторых персанажаў з баек Крылова:"Ай, Моська!..."

Камэнтары 1 (з 1)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks