Культура

Альтэрнатыўны Дунін-Марцінкевіч

19.02.2008 21:35

"Ну й "Залёты" ў "Пінскай шляхты" – назва літаратурна-музычнай імпрэзы па матывах творчасьці беларускага драматурга Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча.


Аўтары праекту – паэты Зьміцер Арцюх і Аксана Спрынчан, якія аб'ядналі пачаткі сваіх прозьвішчаў у назьве паэтычнага тэатру «Арт.С». Дзея ладзілася да 200-годзьдзя клясыка беларускай літаратуры 19 лютага ў менскай бібліятэцы імя Цёткі.
Імпрэзу аздабляла старадаўняя беларуская музыка ў выкананьні Яраша Малішэўскага.

Зоркай імпрэзы сталася народная артыстка Беларусі акторка Купалаўскага тэатру Марыя Захарэвіч, якая чытала верш Янкі Купалы “Памяці Вінцука Марцінкевіча”.

Цягам імпрэзы перад публікай зьяўляліся сапраўдныя і прыдуманыя пэрсанажы твораў Дуніна-Марцінкевіча. Пра ідэю спэктаклю "Ну й "Залёты" ў "Пінскай шляхты" распавядае паэтка Аксана Спрынчан:

“Паэтычны тэатар “Арт.С” ладзіць вечарыны імпрэзы і прыдуманыя спэктаклі. Канешне гэта не спэктакль, і ў той жа час ёсьць элемэнты спэктаклю: ёсьць героі. Яны не граюць як у тэатры, але яны выяўляюць сябе і сваё стаўленьне да Дуніна-Марцінкевіча згодна тых роляў, якія ім дадзеныя. Гэта нейкія моманты з гісторыі часоў Дуніна-Марцінкевіча, зь ягонай творчасьці”.

Аксана Спрынчан заўважае, што паэтычны тэатар зьвяртаецца ня толькі да клясыкі, але і да творчасьці сучасных аўтараў.
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 0 (з 0)
Няма камэнтароў. Дадайце свой і будзьце першы
Камэнтары 0 (з 0)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks