Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вайна анэкдотаў — 8


Прапануем чарговую падборку анэкдотаў з украінскага інтэрнэту і рунэту, прысьвечаных украіна-расейскаму канфлікту.

***

Ліса пытаецца вярблюда, чаму ў яго хвост крывы. А вярблюд сумна ёй і кажа: «А ў мяне хіба нешта роўнае ёсьць?»

(Міністар ўнутраных справаў Украіны Арсень Авакаў у сваім ФБ — у адказ на крытыку ў ягоны адрас)

***

— Атрымліваецца, што ў Крыме ўсё ж не было расейскіх войскаў.

— Як гэта не было? Пуцін жа прызнаў, што былі!

— Так, прызнаў, але паколькі ён заўсёды хлусіць...

***

Навіны Днепрапятроўску.

Мэдыкі ў разгубленасьці — насельніцтва масава скупляе зялёнку ў аптэках, фарбуе адзін аднаго і здае Каламойскаму за 10000 у.е. !

У воінскіх частках на ўсялякі выпадак схавалі зброю...

***

Пуціна ў час прамой лініі пытаюцца:

Калі мы ўбачым першую лэдзі Расеі?

— Спачатку я павінен ажаніць Януковіча з Ўкраінай.

***

Няма нічога бязьлітасьней за рускі бунт і ўкраінскія навіны.

***

Пуцін сказаў, што за 4 гады РФ субсыдавала Ўкраіну на 34 мільярды даляраў. Па-першае, Януковіч — не ўся Украіна. Па-другое, мы вам вярнулі Януковіча. Дык якія пытаньні ?

***

— Чаму ўкраінская ўлада такая бязьдзейная?

— Турчынаву цяжка ўсядзець на двух крэслах — сьпікера і выканальніка абавязкаў прэзыдэнта, таму ён на іх ляжыць.

***

Штат Калярада папрасіў Абаму змяніць назву штата, баючыся, што іх прыйдуць ратаваць прарасейскія сэпаратысты.

***

У Данецкай і Луганскай абласцях ўключылі расейскія каналы, каб расейскія дывэрсанты адчувалі сябе, як дома.

***

— Чуў навіна? Украіна зноў бунтуе.

— А ў чым справа-та? Яны ж цара свайго самі прагналі.

— Ды што цар ! Цяпер вось кажуць, што і самазванцы таксама не сапраўдныя...

***

Паглядзеў народ на курс даляра і зразумеў, што праводзіць антытэрарыстычную апэрацыю трэба ў Нацбанку.

***

У Крыме: — Скажыце, мы ўжо Расея ці будзе яшчэ горш?

***

У рамках акцыі «Ўсход і Захад разам» львоўскі «Правы сэктар » і данецкія сэпаратысты абмяняліся аўтаматамі Калашнікава.

***

— Чаму ні адзін «кактэйль Молатава» у Данецку ня запалілі?

— Таму, што прарасейскія актывісты выкарысталі «кактэйлі » па прамым прызначэньні — выпілі.

***

— Які была мэта украінскай рэвалюцыі?

Убачыць Межыгор’е і памерці.


***

Сьцяпан Бандэра паводле папулярнасьці ў Расеі абышоў Кіркорава і Баскава і гэта пры тым, што даўно ўжо не сьпяваў.

***

Карэспандэнт: Ваша пазыцыя з нагоды крызісу ў / на Ўкраіне?

Канкрэтны пацан : — А.. Э... Гэта, я падтрымліваю ўсіх гопнікаў!

Да : — І ўсё ж больш канкрэтна: заходніх ці ўсходніх?

М : — А ёсьць адрозьненьне?

***

Ну і што з таго, што, паводле апошніх сацыялягічных апытаньняў, 85 % амэрыканцаў ня ведаюць, дзе знаходзяцца межы Ўкраіны. Уладзімер Уладзімеравіч Пуцін вось таксама ня ведае...

***

— Турчынаў ! Не дасылай сёньня больш войскаў. У нас скончыўся боршч і хлеб для салдат, ды і тэхніку больш паркаваць няма дзе. Жыхары Краматорску

***

Ну ўсё! Пэрыяд вясновага бездарожжа сканчаецца. Войскі гатовыя. Час вяртаць Януковіча ў Кіеў.

А калі зноў ўцячэ?

***

Дзіўную настойлівасьць праяўляюць пратэстоўцы на Майдане, яны працягваюць стаяць і выказваць пратэст дыктатару нават праз пару месяцаў пасьля яго ганебных уцёкаў.

***

У заходняй Украіне распрацавана сэйсьмічная зброя пад працоўнай назвай «Хто не скача, той маскаль». У час выпрабаваньняў адваліўся паўвостраў Крым.

***

Штырліц ішоў па Славянску і нішто ў ім не выдавала расейскага вайскоўца, акрамя формы, набытай у любой краме, аўтамата АК-100 і фразы «Отойди за поребрик», якую ён паўтараў да месца і не да месца.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG