Каліноўскі: “Лявон, вы чулі пра тое, што міліцыя гвалтоўна сарвала спэктакаль "Свабоднага тэатру" ў Менску. Рэжысэр тэатру Мікалай Халезін пракамэнтаваў гэта так: “Мяркуючы па гэтых дзеяньнях уладаў, найвялікшая пагроза ўладам сыходзіць ад тэатру”. Вы згодны з гэтым?”
Баршчэўскі: “Так, толькі я б пашырыў, што ад мастацтва ўвогуле паходзіць найбольшая пагроза, бо гэтую справу можна, канечне, забараняць, але немагчыма гэта ў людзей з галавы выбіць. Гэта самае цяжкае – змагацца зь людзьмі, у якіх ёсьць рэфлексія, вобразнае мысьленьне, якія атрымоўваюць ад гэтага эстэтычнае задавальненьне і непадуладныя ніякім амонаўскім нарадам... Паралель лёгка ўгадваецца з уварваньнем у памяшканьне, дзе была прэзэнтацыя кнігі Паўла Севярынца...”
Каліноўскі: “А вы чыталі п''есу "11 кашуль" паводле Эдварда Бонда?”
Баршчэўскі: “Я ведаю гэтую п''есу, хаця не глядзеў яе ў пастаноўцы "Свабоднага тэатру".
Каліноўскі: “Ці ёсьць там што-небудзь "крамольнае"?”
Баршчэўскі: “Крамолу можна заўсёды ўбачыць дзе захочаш, але гэта тэатар, і гэтым усё сказана. Тэатар заўсёды быў крамольны. І да Шэйкспіра з падазрэньнем некаторыя ставіліся, і да Мальера...”
“Праца зь людзьмі мяне заўсёды найбольш цікавіла”
Каліноўскі: “Вы палітык, пэдагог, перакладчык... Што з гэтага для вас найбольш важнае?”
Баршчэўскі: “Я лічу сябе філёлягам шырокага профілю, такіх у нас ня так многа – у нас усе вузкапрофільныя... Бывае, што акадэмік ня ведае ніводнай мовы, ня можа на ёй гаварыць... Такія выпадкі ў нас у гісторыі ёсьць. Я ў аднолькавай ступені цікаўлюся і мовазнаўствам, і літаратуразнаўствам. Мая мэта хутчэй – рабіць гэта папулярным, чаму я і займаюся выкладчыцкай дзейнасьцю. Праца зь людзьмі мяне заўсёды найбольш цікавіла”.
Каліноўскі: “Як вы лічыце, куды зараз рухаецца беларуская школа? Чаго ёй бракуе?”
Баршчэўскі: “У сэнсе кадыфікацыі і стварэньня мноства нарматыўных дакумэнтаў беларуская школа перасягнула ўсе патрэбныя межы. За апошнія 10 год створаная такая колькасьць дакумэнтаў міністэрствамі, падначаленымі структурамі, што ў іх ужо цяжка разабрацца.
Што да зьместу і ўзроўню адукацыі, то, на жаль, мушу канстатаваць, што ён падае. Вучні сярэдняй школы слаба арыентуюцца ў элемэнтарных рэчах, на выпускных экзамэнах у школах ідзе суцэльнае сьпісваньне і карыстаньне шпаргалкамі... Гэта проста вяртаньне да савецкага часу, калі ясна было, што не адукацыя вызначае будучыню чалавека, а тое, якія ў яго сувязі, наколькі ён блізкі да ўлады... Адсюль ідзе дэградацыя.
Няма адкрытасьці, свабоднай прэсы, якая пісала б пра гэтыя недахопы, а калі так, то хвароба заўжды разрастаецца... Ужо некаторыя матэрыялы міністэрства адукацыі ідуць пад грыфам "для службовага карыстаньня"...
Параўнайце – у Польшчы, дзе строга здаюць выпускныя іспыты, вынікі экзамэнацыйных работ правяраюць настаўнікі іншай школы, каля 20% не здало выпускныя экзамэны... Гэта значыць, што да іх аб''ектыўна паставіліся. А ў нас 100% здаюць, ды яшчэ з адзнакамі, якія, мякка кажучы, не адпавядаюць іх сапраўднаму ўзроўню, што выяўляецца падчас уступнага тэставаньня, уступных іспытаў у ВНУ”.
АПЫТАНЬНЕ: што, на вашу думку, варта зьмяніць у школах, у сыстэме школьнай адукацыі?
Каліноўскі: “Ці сапраўды настаўнікі такія жорсткія да вучняў, як казалі ў апытаньні?”
Баршчэўскі: “Вы ж разумееце, настаўнікаў, пачынаючы з пэдагагічнай установы, трымаюць як галоўных ідэалягічных работнікаў, як за савецкім часам... Галоўнае – дагадзіць начальству, а які ты спэцыяліст – ужо ня важна. Адсюль, на жаль, ня самы лепшы кантынгент у нас ідзе паступаць у пэдагагічныя ўстановы. Прарыў быў у першай палове 1990-х гадоў, калі нашыя лепшыя выпускнікі паступалі ў установы, зьвязаныя з пэдагогікай... Але гэта быў вельмі кароткі пэрыяд.
Цяпер, на жаль, прыходзяць людзі, якім часта давяраць дзяцей і ня варта было б – проста боязна... Людзі жорсткія, абыякавыя, эгаістычныя прыходзяць працаваць у школы, і ўсё гэта адбіваецца на псыхалягічным клімаце, на ўзаемаадносінах. Пэдагогіка – гэта перш за ўсё сыстэма ўзаемаадносін. Найлепшы падручнік па пэдагогіцы, я заўжды гэта кажу, гэта кніга Дэйла Карнэгі”.
“У БНР было б больш адчуваньня каштоўнасьці свабоды”
Каліноўскі: “Чаму вы асабіста навучыліся за 4 гады "падпольнага" існаваньня Нацыянальнага гуманітарнага ліцэю?”
Баршчэўскі: “Я асабіста навучыўся большай творчай свабодзе і фантазіі. Трэба заўсёды прыдумляць, у залежнасьці ад сытуацыі, што можна зрабіць, як выкруціцца... І гэта не павінна адбівацца на якасьці заняткаў... Ніякіх нечаканасьцяў ужо няма, і гэта галоўнае”.
Каліноўскі: “Ці зьбіраецеся вы ўдзельнічаць у конкурсе Адзін дзень у БНР - 2008?”
Баршчэўскі: “Я даўно ўжо не прымаў удзел у ніякіх конкурсах, хаця хто ведае...”
Каліноўскі: “А ў вас ёсьць нейкае ўяўленьне пра гэта, што было б у 2008 годзе, калі б захаавалася БНР?”
Баршчэўскі: “Было б у людзей больш адчуваньня каштоўнасьці свабоды, бо гэтую свабоду нішчылі пасьлядоўна і працягваюць нішчыць па сёньня ва ўсіх іпастасях існаваньня нашай краіны – у Савецкай Беларусі, у Заходняй Беларусі, пры нямецкай акупацыі і пасьля 1994 году”.