На вялікім вулічным бігбордзе ля дзяржунівэрсытэту імя Пушкіна ў Берасьці цытата Лукашэнкі: “Усё, што ў нас зроблена, чаго мы дасягнулі на сёньняшні дзень – усё гэта дзякуючы таленту, мужнасьці і ўпартай працы нашага народу”. Яшчэ адна масіўная шыльда з цытатай дзейнага прэзыдэнта вісіць на першым паверсе галоўнага корпусу вну. Рэктар установы Мечыслаў Часноўскі тлумачыць:
“Яна цалкам тычыцца навучальнага й выхаваўчага працэсу. Ёсьць Ратэрдамскі, ёсьць Плятон... Ёсьць кіраўнік дзяржавы Лукашэнка”.
Запытваю, ці ўплываюць думкі Лукашэнкі на студэнтаў?
“Вядома, – запэўнівае рэктар Часноўскі, – калі студэнт будзе ведаць выказваньні кіраўніка дзяржавы, то ён будзе больш дасканала ведаць, якімі крытэрыямі кіруецца сам кіраўнік дзяржавы адносна студэнцкай моладзі”.
Сёлетні выпускнік дзяржунівэрсытэту імя Пушкіна, філёзаф Эдуард Носаў:
“Гэта – тэндэнцыя. Звычайна ўсе аўтарытарныя рэжымы схіляюцца да культу асобы”.
“У прынцыпе разумныя фразы кіраўніка краіны мусяць быць. Але не на рэкляме”.
«Гэта вельмі сьмешна. Магчыма нават, што гэтыя цытаты гавораць пра тое, чаго насамрэч у Беларусі няма».
«Гэта выклікае сумневы».
«Мне падаецца, што людзі прызнаюцца клясыкамі ўжо пасьля жыцьця, а не падчас яго».
У Жлобіне, як паведамляе тутэйшы жыхар Марат Афанасьеў, цытаты Лукашэнкі зьявіліся ня толькі на бігбордах і вулічных расьцяжках:
«Прагнуцца вырашыў дырэктар мэталюргічнага заводу. Выхапленыя фразы Лукашэнкі ён павесіў на сценах будынкаў. Амаль усьлед за гэтым асобныя гумарысты пачалі гэтыя рэчы перабіраць. Асабліва вось на матэрыялах Падгола».
Рэклямныя шчыты ў Берасьці
У Берасьцейскім дзяржунівэрсытэце яшчэ адна павучальная цытата
Фота Паўла Белавуса
“Яна цалкам тычыцца навучальнага й выхаваўчага працэсу. Ёсьць Ратэрдамскі, ёсьць Плятон... Ёсьць кіраўнік дзяржавы Лукашэнка”.
Запытваю, ці ўплываюць думкі Лукашэнкі на студэнтаў?
“Вядома, – запэўнівае рэктар Часноўскі, – калі студэнт будзе ведаць выказваньні кіраўніка дзяржавы, то ён будзе больш дасканала ведаць, якімі крытэрыямі кіруецца сам кіраўнік дзяржавы адносна студэнцкай моладзі”.
Сёлетні выпускнік дзяржунівэрсытэту імя Пушкіна, філёзаф Эдуард Носаў:
“Гэта – тэндэнцыя. Звычайна ўсе аўтарытарныя рэжымы схіляюцца да культу асобы”.
”Ёсьць Ратэрдамскі, ёсьць Плятон, ёсьць Лукашэнка...”
Гутару зь мінакамі на менскіх вуліцах.“У прынцыпе разумныя фразы кіраўніка краіны мусяць быць. Але не на рэкляме”.