Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На месцы расстрэлу сталінскіх ахвяраў у Менску ўсклалі кветкі


Любоў Лунёва, Менск Сябры аргкамітэту для ўшанаваньня ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў і моладзевыя актывісты ўсклалі кветкі на месцы расстрэлу ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў у парку Чалюскінцаў і ў Курапатах.

Першае аналягічнае ўскладаньне кветак адбылося летась 29 кастрычніка. Семдзесят гадоў таму ў гэты дзень быў самы масавы расстрэл людзей, якіх утрымлівалі ў турмах як “ворагаў народу”.

Супрацоўнікі КДБ і міліцыі ў цывільным сачылі за сёньняшняй акцыяй і здымалі прысутных на відэа. Яны некалькі разоў падыходзілі да сабраных людзей і патрабавалі схаваць бел-чырвона-белыя сьцягі.

Актывісты дэмакратычнага руху будуць ладзіць аналягічныя акцыі штомесяц. На 29 кастрычніка заплянаваны мітынг.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG