Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Судзяць дырэктара гімназіі, дзе вучыцца ўнучка Лукашэнкі


Радыё Свабода У Кастрычніцкім судзе Менску пачаўся судовы працэс над дырэктарам гімназіі №16 Алегам Бадалавым. Гімназія вядомая тым, што там вучыцца Вікторыя, унучка кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнкі.

Дырэктара затрымалі ў чэрвені. Яго зьмясьцілі ў СІЗА на вуліцы Валадарскага. Паводле адваката Канстанціна Бялова, Алега Бадалава вінавацяць у атрыманьні хабару 4 тысячы эўра. Хабар ён атрымаў за паступленьне дзяцей у гімназію. Яму пагражае да 10 гадоў пазбаўленьня волі.

Дырэктар не прызнае сябе вінаватым. Ён заявіў на судзе, што ўзяў 4 тысячы эўра ад грамадзяніна, які хацеў перавесьці ў гімназію сваіх дзяцей. Аднак, паводле падсуднага, гэтыя грошы былі дабрачыннай дапамогай на разьвіцьцё матэрыяльна-тэхнічнай базы гімназіі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG