18:20 На прэсавай канфэрэнцыі, якая адбылася пасьля завяршэньня Кангрэсу дэмакратычных сілаў, журналісты цікавіліся: навошта патрэбны ў складзе аб’яднаных дэмакратычных сілаў фракцыі? Анатоль Лябедзька:
“Фракцыі павінны былі зьняць напружанасьць, якая існавала, калі пытаньне ставілася рубам: ці гэтая стратэгія, ці тая? У фармаце фракцыі дазвалялася мець тыя дакумэнты, якія зьвязваюць людзей перадусім ідэалягічна. І таму вось гэтыя стратэгіі маглі разглядацца як раз у фармаце фракцыяў. Я не думаю, што наша фракцыя (“Грамадзянскае дзеяньне”) згіне. Мы дамовіліся, што яна будзе існаваць як мінімум у інтэрнэт прасторы. Ёсьць ужо пэўны мэханізм, які дазваляе выкарыстоўваць патэнцыял і магчымасьці людзей, якія ўвайшлі ў фракцыі, на агульную справу. І калі гэта рабіць прафэсійна, дык, я думаю, там ёсьць патэнцыял, інтэлектуальны, у першую чаргу, які можна скарыстаць. Да таго ж гэта адзін з мэханізмаў абмену інфармацыяй паміж цэнтрам і рэгіёнамі, паколькі там шмат людзей, якія прадстаўляюць рэгіёны”.
17:04 Сустаршынямі Палітычнай рады сталі старшыня Партыі БНФ Вінцук Вячорка, старшыня Камуністычнай партыі беларускай Сяргей Калякін, старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька выканальнік абавязкаў старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Грамада” Анатоль Ляўковіч. За такое рашэньне прагаласавалі 35 чалавек, супраць – 5.
16:45 Кангрэс аб’яднаных дэмакратычных сілаў скончыўся. 336 дэлегатаў прагаласавалі за новы склад Палітычнай рады аб''яднаных дэмакратычных сілаў. Неўзабаве пачнецца першае паседжаньне Палітрады, дзе будуць вызначаныя сустаршыні ды іхныя кірункі працы. У Палітраду ўвайшло каля пяцідзесяці чалавек.
16:28 Дэлегаты прынялі ўсе тры асноўныя дакумэнты кангрэсу: эканамічную плятформу, малую канстытуцыю і стратэгію дзеяньня АДС. Што да першых двух дакумэнтаў – рознагалосься не было. За стратэгію прагаласавалі 365 дэлегатаў, супраць – 185, устрымаліся 20 дэлегатаў.
16:00 Напярэдадні галасаваньня ў справе стратэгіі апазыцыі наш карэспандэнт папрасіў асобных лідэраў фракцый і партыйных актывістаў даць ацэнку працы гэтага форуму.
Аляксандар Мілінкевіч:
"Галоўнае, што гэта не была сытуацыя як на могілках, што ні дыскусіі, ні праўды... Я лічу, што гэта вельмі карысна, калі розныя пункты гледжаньня паміж сабой высьвятляюцца, узгадняюцца, і не баюся абсалютна гэтага. Некаторыя кажуць - вы парушаеце адзінства. Наадварот, адзінства магчымае толькі тады, калі ўсе маюць права выказацца. Сытуацыя паказвае, што стратэгія адзіная пакуль што ня выпрацаваная яшчэ, і я пра гэта казаў яшчэ да Кангрэсу, што трэба над ёй папрацаваць. Паважаць трэба і той, і той пункт гледжаньня, і магчыма, могуць быць дзьве часткі кааліцыі, кожная зь якіх прыме сваю стратэгію, а пэўныя рэчы будзем рабіць таксама супольна - і такое магчыма".
Сяргей Калякін:
"Людзі паводзяць сябе вельмі актыўна, актыўна змагаюцца за свае погляды, за тое, каб іх погляд атрымаў тут перамогу. Як яны павядуць сябе пасьля таго, калі, можа, ня іхная канцэпцыя будзе прынятая, ці хопіць у людзей мужнасьці прыняць гэты выбар, які, па сутнасьці, не пярэчыць іх выбару?"
Вінцук Вячорка:
"Кангрэс адбыўся, людзі прыехалі, і паколькі мы знаходзімся зараз у такім палітычным міжсэзоньні, няма ў парадку дня прэзыдэнцкіх выбараў альбо рэвалюцыйнай сытуацыі, то ясна, што асноўная гаворка павінна быць пра стратэгію і тактыку працы. Мне асабіста вельмі шкада, што гаворкі пра стратэгію не адбылося. Усё зьвялося да абмену ярлыкамі і ўколамі. Я спадзяюся, усё гэта праміне, і ўжо бліжэйшая будучыня пакажа, што хто хоча працаваць і быць лідэрам, той будзе працаваць і будзе лідэрам".
Валянціна Палевікова:
"Сёньняшні дзень больш такі памяркоўны, мне падаецца, што нягледзячы на абразы нейкіх лідэраў, якія зьявіліся, гэта не прыняла заля. Але ў цэлым ёсьць рух наперад, ёсьць паразуменьне, у людзей добры настрой".
Аляксей Янукевіч:
"Асноўнай мэтай гэтага Кангрэсу было ўнесьці яснасьць у тую сытуацыю, у якой апынуліся дэмакратычныя сілы, высьветліць, можам мы далей працаваць ці ня можам, калі можам - то па якіх пытаньнях мы можам працаваць далей, наколькі ў нас ёсьць воля і палітычная адказнасьць працягваць супрацоўніцтва. Думаю, што Кангрэс вельмі добра ўсё праявіў, якія ёсьць пагрозы, небясьпекі, і фактычна ён праявіў, што супярэчнасьці - яны не такія вялікія".
Наста Палажанка:
"Я ўпэўненая, што ў гэтым кангрэсе больш сьмехаты, бо мне, напрыклад, сорамна глядзець на гэта ўсё, сорамна з боку маладзёнаў, якія губляюць нейкую надзею і набываюць расчараваньне пасьля такіх сходаў, але ўсё ж такі я спадзяюся, што ўсё скончыцца добра. Усё ж такі ў моладзі шлях адзін - змаганьне побач з МІлінкевічам, што б тут ні сталася".
15:40 Завяршаеццца перарэгістрацыя ўдзельнікаў кангрэсу. Далей– галасаваньне за эканамічную плятформу аб''яднаных дэмакратычных сілаў, за праект малой Канстытуцыі і за стратэгію дзеяньняў.
15:30 Вінцук Вячорка: "З Новага году паўстала новая сытуацыя. Энэргетычная вайна з Расеяй прымусіла жахнуцца больш-менш адэкватных людзей..."
15:20 У цэнтар Менску па праспэкце Незалежнасьці рухаецца калёна – 7 аўтобусаў з салдатамі ўнутраных войскаў.
15:15 Уладзімер Колас: "А як называюць тых, хто ўвогуле не вучыцца на памылках?.."
Уладзімер Колас: "Мілінкевіч не павінен сыходзіць, не павінен адасабляцца. Мілінкевіч павінен прадстаўляць Беларусь перад усім сьветам"
15:00 Мілінкевіч: "Ня лідэрства важнае, а што будзем рабіць... Гэта вырашаецца менавіта стратэгіяй"
Працяг выступу:
Мілінкевіч: "Месца палітыкаў – у народзе"
14:49 Абноўленыя дадзеныя па колькасьці сяброў фракцыяў. “Рэгіёны за свабоду” – 201 дэлегат, ПКБ – 124, “Грамадзянскае дзеяньне” – 118, Партыя БНФ – 97, “Саюз працы” – 93, “Справядлівая і салідарная Беларусь” – 93, “Эўрапейская кааліцыя” – 46, “Партыя свабоды і прагрэсу” – 28 дэлегатаў. Паводле рэглямэнту кангрэсу, фракцыі, якія маюць болей за 91 сябра, атрымліваюць месца ў прэзыдыюме Палітычнай рады аб’яднаных дэмакратычных сілаў.
14:40 Фотарэпартаж з Кангрэсу дэмакратычных сілаў. Другі дзень
14:35 У працы кангрэсу абвешчаны перапынак на 15 хвілінаў. Паводле старшыні мандатнай камісіі Тацяны Ванінай, пазаплянавы перапынак зьвязаны з тым, што на некаторых дэлегатаў ладзіўся ціск. Тацяна Ваніна не ўдакладняе які, але патлумачыла, што паўза патрэбная, каб зрабіць перарэгістрацыю ўдзельнікаў кангрэсу.
14:15 Павал Севярынец заявіў, што стратэгія аб’яднаных дэмакратычных сілаў – гэта стратэгія чаканьня. Севярынец разам зь Міколам Статкевічам прапануюць стратэгію змаганьня: актыўныя выступы супраць рэжыму, перацягваньне на свой бок тых грамадзянаў, хто крытыкуе рэжым, але не набраўся моцы, каб выступіць. Павал Севярынец лічыць, што кіраўніцтва аб''яднаных дэмакратычных сілаў ня вызначылася зь кірункам разьвіцьця Беларусі – на Захад ці на Ўсход. Севярынец перакананы, што Беларусь мусіць рухацца да Эўропы.
13:20 Адзін зь лідэраў прадпрымальнікаў Анатоль Васільеў заявіў, што ён бачыць сярод магчымых лідэраў аб''яднаных дэмакратычных сілаў Павал Сявярынца і Аляксандра Казуліна. Васільеў падтрымаў прапанову абараць Казуліна ганаровым старшынём. Пра Аляксандра Мілінкевіча Васільеў сказаў так: "Добры чалавек, але ж не арол".
13:15 Паводле афіцыйнай інфармацыі прэсавай службы кангрэсу, сярод пазбаўленых акрэдытацыі – прадстаўніца прэсавай службы Аб’яднанай грамадзянскай партыі Алена Макарэвіч. Дзяўчыну зьвінавацілі ў тым, што яна брала актыўны ўдзел у падтрымцы Алякандра Мілінкевіча: скандавала лёзунгі і размахівала рукамі.
12:46 Альтэрнатыўную стратэгію кангрэсу прэзэнтуе Павал Севярынец.
12:25 Сябра незарэгістраванай арганізацыі "Малады фронт" Зьміцер Хведарук, прадстаўнік палітвязьня Артура Фінкевіча, у часе выступу перад дэлегатамі паведаміў, што сёньня на кангрэс не пусьцілі дзесятак сяброў “Маладога фронту". У аднаго з маладых людзей была адабраная прэсавая акрэдытацыя, у Зьмітра Хведарука адабралі мандат дэлегата.
12:05 СМС-паведамленьне на нумар "Свабоды" 391 22 24: "Няўжо на кангрэсе бальшыня не зарумее, што за круглым сталом перамагчы 13-ці гадовую дыктатуру, якая кожны дзень прыніжае апазыцыю, немагчыма. Трэба змагацца! Беларус, Менск"
11:40 СМС-паведамленьні на нумар "Свабоды" 391 22 24: "Усе кажуць пра нейкае яднаньне, але яго і блізка ня бачна. Атрымліваецца нейкая партыйная "тусоўка". Я не прыхільнік адзінага лідэра... Я за сустаршынства, але якія могуць быць перамовы, які дыялёг з гэтай уладай, пакуль за кратамі палітвязьні, пакуль няма свабоды слова? За стратэгію "Змаганьня". МФ не спыніць! Кірыл, Жлобін".
11:35 Прадпрымальнікі сабралі 18 тысячаў подпісаў за тое, каб скасавалі Указ прэзыдэнта №760. Пра гэта паведаміўз адзін зь лідэраў прадпрымальнікаў Віктар Гарбачоў. Указ №760 забараняе прыватным прадпрымальніка мець болей за трох наёмных працоўных. Гарбачоў паведаміў, што сярод дэлегатаў кангрэсу 47 прадпрымальнікаў. Яны ўваходзяць у розныя фракцыі. Гарбачоў зазначыў, што актыўнасьць прадпрымальнікаў невысокая. "Гэта нечым нагадвае сытуацыю ў апазыцыі, дзе шмат правадыроў і мала індзецаў", – параўнаў ён.
11:30 Выканальнік абавязкаў старшыні БСДП “Грамада” Анатоль Ляўковіч скрытыкаваў Аляксандра Мілінкевіча, і паведаміў пра рашэньне кіраўніцтва партыі: паставіць на галасаваньне пытаньне пра абраньне Аляксандра Казуліна ганаровым старшынём кангрэсу.
11:25 Анатоль Ляўковіч, выканальнік абавязкаў старшыні БСДП: "Ганьба адзінаму кандыдату, які стаў у апазыцыю да апазыцыі!"
11:20 Ад фракцыі “Эўрапейская кааліцыя” выступіў Павал Севярынец. Севярынец сказаў: “У нас ёсьць адзін лідэр – Аляксандар Мілінкевіч. Ён здольны на базе руху “За Свабоду” стварыць аналяг польскай “Салідарнасьці”. Павал Севярынец заклікаў шукаць дамоўленасьць зь беларускім народам празь беларускую салідарнасьць. “Дамаўляцца з уладай, якая 28 траўня пачынае судзіць маладафронтаўцаў, немагчыма. Трэба здабыць перамогу”, – заявіў Севярын. Ён Таксама заклікаў сур’ёзным чынам абмеркаваць стратэгію. Свой выступ павал Севярынец скончыў словамі: “Беларускі нацыянальны рух ніколі ня будзе кіравацца з Крамля”.
11:15 Кіраўнік фракцыі "Саюз працы" Аляксандар Бухвостаў прапанаваў прызнаць працу Палітрады дэмакратычных сілаў незадавальняючай. "Як можна паставіць гэтай арганізацыі высокую ацэнку, калі ў іх не было ні выканаўчага бюро, ні нават сакратара, які фіксаваў бы прапановы і пажаданьні?" – заявіў Бухвостаў.
10:25
Старэйшы дэлегат Фэлікс Шкірманкоў з Магілёўскай вобласьці,якому сёньня споўніўся 81 год, заклікае захаваць паўнамоцтвы лідэра дэмсілаў за Мілінкевічам
10:45 Выканальнік абавязкаў старшыні фракцыі “Справядлівая і салідарная Беларусь” Ігар Рынкевіч прапанаваў абраць Аляксандра Казуліна ганаровым старшынём Палітрады аб''яднаных дэмакратычных сілаў.
10:30 СМС-паведамленьні на нумар "Свабоды" 391 22 24: "Калі вы спыніце дзяліць партфэлі? Брыдка слухаць. Пра якую ўладу вы марыце, калі вы ня можаце прыйсьці да адной думкі. Мікалай, Смаргонь"; "Калі ў адзін дзень вызваляць усіх палівязьняў, можна падумаць пра дыялёг з ўладай".
10:00 На кангрэсе сфармаваныя наступныя фракцыі: Партыі БНФ (101 дэлегат) , Партыі камуністаў беларускай (124 ), “Рэгіёны за свабоду” (200 ), “Саюз працы”, “Эўрапейская кааліцыя” (50 ), аргкамітэту Партыі свабоды і прагрэсу (28 ), “Справядлівая і салідарная Беларусь” (кіраўнік Аляксандар Казулін, 95 ), “Грамадзянскае дзеяньне” (фракцыя АГП, 121 ).
9:30 Прадстаўнікі Арганізацыйнага камітэту ў справе правядзеньня Кангрэсу дэмакратычных сілаў зладзілі прэсавую канфэрэнцыю. Удзельнікі прэсавай канфэрэнцыю адказвалі на пытаньне "Свабоды": як кіраўнікі партыя стаяцца да таго, што сябры партыя ўваходзяць у розныя фракцыі? Распавядае Ўладзімер Глод:
9:00 Меркаваньні слухачоў "Свабоды" пра Кангрэс дэмакратычных сілаў.
Тэлефон у Менску 266 39 52.
Слухаць:
Гл. таксама:
Пытаньне лідэрства ў апазыцыі мае вырашыцца ў нядзелю 26.05.2007
Канфлікт прынцыпаў і пакаленьняў? 26.05.2007
Кангрэс падзяліў дэлегатаў на прыхільнікаў дзьвюх стратэгіяў 26.05.2007
Онлайн рэпартаж з Кангрэсу дэмакратычных сілаў. Першы дзень 26.05.2007
Фотарэпартаж з Кангрэсу дэмакратычных сілаў. Першы дзень 26.05.2007