Іне 23 гады. Сёлета яна скончыла Беларускі дзяржаўны пэдагагічны ўнівэрсытэт й разьмеркавалася выкладаць ангельскую мову на Клеччыну, дзе нарадзілася. Пра тое, што было далей, расказвае сама спадарыня Кебікава:
(Кебікава: ) “Спачатку мне паабяцалі месца каля хаты, а пасьля разьмеркавалі далёка ад дому. У выніку атрымалася, што я мусіла штодня езьдзіць дзесяць кілямэтраў на ровары. Пасьля мне далі хату-халупу, бо ў ёй няма нічога. І дроваў таксама. Цягам двух з паловай месяцаў я хадзіла й выбівала гэтыя дровы. Мне іх далі, і я іх пачала звозіць.
Мне патэлефанаваў загадчык райана, выклікаў да сябе ў кабінэт і сказаў, што я парушыла заканадаўства ў некалькіх пунктах. На заўвагу, што ў школе не прынята насіць шалікі, я не зьняла свой шалік з надпісам “Наша Ўкраіна”. Яшчэ, што ў мяне сумка, на ёй “Жыве Беларусь” стужачка — і сумка з праграмай Кастуся Каліноўскага, паколькі мая сястра ў Польшчы. І там бел-чырвона-белы сьцяг і польскі сьцяжок. Ён мне прапанаваў напісаць тлумачальную. Я напісала тлумачальную, чаму не была ў школе, бо насіла дровы. Ён прачытаў і зьнізу напісаў, каб мяне звольнілі з працы”.
Узначальвае райана на Клеччыне Анатоль Клімовіч, а Грыцэвіцкую школу яго жонка Алена Клімовіч. Таму пісала загад аб звальненьні Іны Кебікавай спадарыня Клімовіч. Яна так патлумачыла “Свабодзе” сваё рашэньне:
(Клімовіч: ) “Ніякімі яе поглядамі я не кіравалася. І не за якія-небудзь погляды выгнала я яе з працы. А выгнала за прагул. У яе так і запісана ў працоўнай кніжцы”.
Клецкі актывіст Сяргей Панамароў лічыць, што ўлады пазбавіліся ад маладой настаўніцай за яе дэмакратычныя погляды. Іна Кебікава падчас вучобы ў Менску неаднойчы брала ўдзел у моладзевых акцыях пратэсту. Апазыцыйную дзейнасьць, паводле спадара Панамарова, дзяўчына працягвае й цяпер на Клеччыне:
(Панамароў: ) “Ім не падабаецца ў Іне ўсё. Яна сястра Тацяны Кебікавай. Яны разам начавалі на Плошчы. Малодшую сястру Тацяну выгналі з БДУ. Яна сядзела дзесяць сутак, цяпер вучыцца ва ўнівэрсытэце ў Познані. Уся сям’я ў іх — чыста дэмакратычная. Маці таксама пацярпела, у красавіку яе звольнілі з працы”.