Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Польшчы ўшанавалі памяць Язэпа Найдзюка (Александровіча)


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Сябры нядаўна заснаванай ініцыятывы Беларуская нацыянальная памяць ушанавалі памяць Язэпа Найдзюка (Александровіча) – выбітнага беларускага грамадзкага і культурнага дзеяча, які пасьля вайны жыў у польскім горадзе Інаўроцлаў.

Язэпа Найдзюка ў Інаўроцлаве памятаюць перадусім як Язэпа Александровіча, бо такое прозьвішча ён узяў пасьля таго, як пераехаў пасьля другой Усясьветнай вайны ў Польшчу, ратуючыся ад перасьледу савецкіх уладаў.

Там беларускі дзяяч, выдавец, гісторык з-пад Ваўкавыску, пражыў да самой сьмерці ў 1984 годзе, плённа працуючы на карысьць новай айчыны. Спадар Найдзюк стварыў у Інаўроцлаве друкарню і шмат гадоў яе ўзначальваў.

Летась жыхары гэтага польскага гораду ўсталявалі мэмарыяльную шыльду на будынку, у якім жыў Язэп Найдзюк, а сёлета горад наведалі студэнты-каліноўцы зь ініцыятывы Беларуская нацыянальная памяць, усклалі кветкі на магілу спадара Найдзюка і сустрэліся з жыхарамі Інаўроцлава, якія яго памятаюць.

Гэта ўжо трэцяя акцыя ініцыятывы, зьвязаная з ушанаваньнем памяці беларускіх дзеячоў, якія жылі ў Польшчы, і плянуюцца наступныя.

“Мы будзем шукаць месцы, дзе пахаваныя нашыя героі – гэта для нас важна, каб ушанаваць іх памяць. Увогуле – трымацца разам будзем”, – кажа адзін зь лідэраў ініцыятывы Беларуская нацыянальная памяць спадар Аўген.
XS
SM
MD
LG