Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзэнтавана новая кніжка краязнаўцы з Глыбоччыны


Радыё Свабода, Віцебская вобласьць 25 жніўня адбылася прэзэнтацыя кнігі глыбоцкага краязнаўцы Рыгора Шарыпкіна "Гісторыя Залесскай школы". Залесьсе – самая старая вёска на Глыбоччыне, згадка пра яе датуецца 1387-м годам, а гісторыя мясцовай школы налічвае ўжо 175 гадоў.

У Залесскай школе Рыгор Шарыпкін выкладае гісторыю. І новая кніга, паводле ягоных словаў, прысьвечана і ўласна гісторыі тутэйшых мясьцін, і гісторыі разьвіцьця адукацыі ў рэгіёне

Шарыпкін: “Я апісаў гісторыю адукацыі з 1870 году. Можа, гэта й не навуковая сэнсацыя, але такога яшчэ не пісалася ні пра адну школу. Як краязнаўца я імкнуўся гэтую гісторыю раскапаць, хацеў яе данесьці да людзей”.

Дзякуючы намаганьням Рыгора Шарыпкіна ў Залесскай сярэдняй школе створаны краязнаўчы музэй. Разам з вучнямі ён распрацаваў і адмысловы турыстычны маршрут, які дае магчымасьць пазнаёміцца з тутэйшымі архітэктурнымі помнікамі ды наведаць мясьціны, зьвязаныя з імем Язэпа Драздовіча.

Спадар Шарыпкін займаецца краязнаўствам з 1992 году. Апрача "Гісторыі Залесскай школы", ён напісаў дасьледаваньні "Гісторыя Залесскага маёнтку" і "Гісторыя Залесскага краю". Цяпер ён працуе над новай кнігай -- пра нумізматыку Глыбоччыны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG