…пра народ і эліту…
Знаткевіч: “Пісьменьніца Вольга Іпатава любіць песьню Віктара Шалкевіча "Добрай раніцы, жлобская нацыя". У свой час на Шалкевіча за гэтую песьню было шмат крыўдаў. Што б Вы сказалі тым, хто называў і называе яе праявай непавагі да беларускага народу?”
Іпатава: “Такія песьні, на мой погляд, пішуцца ад болю, ад адваротнага, ад вялікага жаданьня, каб усё было ня так. І таму калі пісьменьнікі ці музыкі паказваюць горшае ў народзе, то гэта заўсёды робіцца з мэтай, каб усё-ткі выйшла і ўрэшце панавала лепшае”.
Знаткевіч: “Увогуле, часам можна пачуць крытыку на адрас найперш беларускіх палітыкаў, але таксама і беларускай інтэлігенцыі – яны, маўляў, лічаць сябе элітай, а большасьць людзей могуць назваць у найлепшым выпадку "электаратам"... Вы згодная, што ёсьць такія настроі?”
Я ня згодная, што эліта і народ так ужо падзелены між сабой. У нас інтэлігенцыя асаблівая, яна ад народа, яна ў многім вясковая...
Іпатава: “Ведаеце, увогуле, кожны чалавек сам па сабе – асоба. І мне здаецца, што задача інтэлігенцыі – зноў жа, разбудзіць у чалавеку асобу, разбудзіць у ім эліту. Таму што зерне ёсьць элітнае, а ёсьць зерне, якое дае шмат сьмецьця, шмат слабых каласоў. Дык вось жа, гэта задача інтэлігенцыі. Але я ня згодная, што эліта і народ так ужо падзелены між сабой. У нас інтэлігенцыя асаблівая, яна ад народа, яна ў многім вясковая. Гэта не празь пяць-шэсьць пакаленьняў інтэлігенцыя, а ў першым ці ў другім пакаленьні... Выбітая – я маю на ўвазе, што ў савецкія часы 80% пісьменьнікаў былі зьнішчаныя”.
Знаткевіч: “А калі Вы гаворыце пра абуджэньне – ці можна дзеля таго, каб абудзіць людзей, гэтых людзей неяк абражаць, зьневажаць?”
Іпатава: “Я ўвогуле не прыхільніца гэтага, але часам можна прымяняць і моцныя сродкі, для таго каб чалавек сказаў: гэта ня так, я не такі, я зусім іншы, і захацеў жыць па-іншаму”.
…пра школьную праграму…
Знаткевіч: “Саюз пісьменьнікаў, які Вы ў свой час узначальвалі, выступіў з адкрытым зваротам да беларускага грамадзтва супраць падрыхтоўкі новай школьнай праграмы па беларускай літаратуры. У Міністэрстве адукацыі адмовіліся паведаміць, якія канкрэтна будуць зьмены, але пацьвердзілі, што новая праграма падрыхтаваная. Спадарыня Іпатава – што найбольш турбуе пісьменьнікаў у гэтай новай праграме?”
Іпатава: “Справа нават ня ў тым, што асобныя пісьменьнікі адтуль выключаныя. Мне здаецца, што адтуль выразаецца ўсё, што зьяўляецца нацыяўтваральным элемэнтам. І я вельмі баюся, што замест высокаталенавітых і высокамастацкіх твораў там будзе нашта сярэдняе і непрывабнае. Беларускай літаратуры і так цяжка, бо ў моры суцэльнай русыфікацыі толькі нешта прыгожае, яркае можа быць як ветразем... А калі будзе нешта пасярэдняе, замест ветразя будзе нейкі мыльны пухір, то мне шкада і нацыю, і дзяцей асабліва шкада, і ўвогуле я думаю, што гэта адкіне нас яшчэ больш у бездань зьдзічэньня, якое назіраецца ў нашым грамадзтве”.
Іпатава: “Ведаеце, мне баліць не за сябе – што вось выключаць Іпатаву са школьных праграмаў... Выключаць жа Эўфрасіньню Полацкую, таму што якраз у школьнай праграме стаіць мая аповесьць "Прадслава" пра яе, выключаць раман "За морам Хвалынскім", дзе гаворыцца пра князя Ўсяслава і яго подзьвігі і пра нашыя міжнародныя сувязі, пра адкрытую ў тыя першыя стагодзьдзі нашай гісторыі Беларусь. Вось што яны выкідаюць. І гэтак жа любога з тых пісьменьнікаў, каго яны назавуць, бо гэта ж пісьменьнікі, якія адкрываюць гарызонты ня толькі літаратуры, але і гісторыі народа, яго сёньняшняга і будучыні. І мне баліць за тое, што будуць шэрыя, невыразныя творы, якімі хочуць, па нашых зьвестках, замяніць усё гэта. Мы ж ведаем, хто ёсьць у новым саюзе, так званым Саюзе пісьменьнікаў Беларусі, які забраў наша імя. Прабачце, але я ўжо называю гэты саюз для сябе "зязюліны дзеці". Як бы падкладі яйкі ў нашае гняздо і сталі Саюзам пісьменьнікаў Беларусі – званьне, якое насіў наш саюз з 1934 году”.
…пра сучасную літаратуру…
Знаткевіч: “Цікава, што менскія мінакі ў нашым апытаньні “Чые творы вы б хацелі дадаць да школьнай праграмы па літаратуры?” называлі прозьвішчы менавіта тых пісьменьнікаў, чые творы зь яе цяпер нібыта зьбіраюцца выключыць, ці прынамсі зьменшыць іх колькасьць... А што Вы дадалі б у школьную праграму з таго, што Вам не давялося ў свой час вывучаць?”
Іпатава: “Я б якраз дадала з найноўшага пакаленьня – тое, што ўваходзіць у літаратуру і, на мой погляд, зьяўляецца вельмі цікавым. Рэч у тым, што наша пакаленьне сяк-так было вядомае, прынамсі, друкаваліся нашы творы, а зараз ідзе ў літаратуру пакаленьне, якому няма дзе друкавацца нават з-за сваёй дэмакратычнай пазыцыі. Я б унесла "Круг" і "Пляц волі" Алеся Пашкевіча, вершы Міхася Скоблы, Эдуарда Акуліна, прозу Барыса Пятровіча – гэта ўжо сярэдняе пакаленьне, ужо яны павінны былі б быць у школьных праграмах. А ведама, ідзе і маладзейшае... І як ні дзіўна, у такі час, калі душаць усё нацыянальнае, вельмі многа маладых, таленавітых людзей ідзе ў літаратуру. Я баюся, што яны могуць ня спраўдзіцца – вось гэта вельмі небясьпечна”.
Іпатава: “Не, якраз калі такія сустрэчы і адбываюцца, то адбываюцца яны амаль што падпольна, бо ёсьць абсалютна ганебныя распараджэньні міністра адукацыі – я думаю, што ён проста ўвойдзе ў гісторыю як аўтар такога распараджэньня, што сябры нашага Саюзу пісьменьнікаў могуць выступаць толькі з дазволу другога, праўладнага Саюзу пісьменьнікаў. Гэта адно з новаўвядзеньняў, якіх ні ў адной краіне няма. Гэта таксама “ноў-хаў” беларускай улады. Гэтак жа ёсьць у практыцы забарона выступленьняў у бібліятэках і навучальных установах”.
…пра бібліятэкі і страх…
Знаткевіч: “А як з Вашымі кніжкамі ў бібліятэках?”
Іпатава: “Пакуль яны ёсьць у бібліятэках, пакуль да іх не дабраліся, я думаю, – але ў асноўным гэта кнігі, якія друкаваліся гадоў яшчэ пяць таму. Пасьля ўтварэньня холдынгу ўсё цяжэй атрымліваецца з кніжкамі. Па-першае, пісьменьнікі друкуюць за свой кошт, я цяпер ледзь знайшла пры дапамозе спонсараў грошы на кніжку "Апошнія ахвяры сьвяшчэннага дубу", але ў прынцыпе вельмі цяжка надрукавацца. І аказваецца, што яшчэ цяжэй – падарыць бібліятэцы кнігі, ня толькі свае, але й чужыя”.
Знаткевіч: “Гэта толькі для пісьменьніка ці для любога чалавека?”
…пра порна…
Знаткевіч: “А раптам нехта захоча нейкія амаральныя кніжкі падарыць?”
Іпатава: “У дадзеным выпадку бібліятэкары добра ведалі мяне, вось што мяне зьдзівіла. І яны атрымалі распараджэньне, якое датычыць не эратычных якіх-небудзь кніжак, ня жорсткага порна, як у некаторых нашых пісьменьнікаў з праўладнага саюзу...”
Знаткевіч: “А ў каго гэта, калі не сакрэт? Я нешта такога ня чуў...”
Іпатава: “Няўжо вы не чыталі апошнюю "Народную волю"? Там у шасьці нумарох палова паласы была прысьвечаная кнізе "Тайны аральнага...” прабачце, "Тайны авальнага кабінэта". Пётра Васілеўскі зрабіў гэтую публікацыю. Але я не хачу якраз заклікаць гэта чытаць…”
Знаткевіч: “Пісьменьніца Вольга Іпатава любіць песьню Віктара Шалкевіча "Добрай раніцы, жлобская нацыя". У свой час на Шалкевіча за гэтую песьню было шмат крыўдаў. Што б Вы сказалі тым, хто называў і называе яе праявай непавагі да беларускага народу?”
Іпатава: “Такія песьні, на мой погляд, пішуцца ад болю, ад адваротнага, ад вялікага жаданьня, каб усё было ня так. І таму калі пісьменьнікі ці музыкі паказваюць горшае ў народзе, то гэта заўсёды робіцца з мэтай, каб усё-ткі выйшла і ўрэшце панавала лепшае”.
Знаткевіч: “Увогуле, часам можна пачуць крытыку на адрас найперш беларускіх палітыкаў, але таксама і беларускай інтэлігенцыі – яны, маўляў, лічаць сябе элітай, а большасьць людзей могуць назваць у найлепшым выпадку "электаратам"... Вы згодная, што ёсьць такія настроі?”
Я ня згодная, што эліта і народ так ужо падзелены між сабой. У нас інтэлігенцыя асаблівая, яна ад народа, яна ў многім вясковая...
Знаткевіч: “А калі Вы гаворыце пра абуджэньне – ці можна дзеля таго, каб абудзіць людзей, гэтых людзей неяк абражаць, зьневажаць?”
Іпатава: “Я ўвогуле не прыхільніца гэтага, але часам можна прымяняць і моцныя сродкі, для таго каб чалавек сказаў: гэта ня так, я не такі, я зусім іншы, і захацеў жыць па-іншаму”.
…пра школьную праграму…
Знаткевіч: “Саюз пісьменьнікаў, які Вы ў свой час узначальвалі, выступіў з адкрытым зваротам да беларускага грамадзтва супраць падрыхтоўкі новай школьнай праграмы па беларускай літаратуры. У Міністэрстве адукацыі адмовіліся паведаміць, якія канкрэтна будуць зьмены, але пацьвердзілі, што новая праграма падрыхтаваная. Спадарыня Іпатава – што найбольш турбуе пісьменьнікаў у гэтай новай праграме?”
Іпатава: “Справа нават ня ў тым, што асобныя пісьменьнікі адтуль выключаныя. Мне здаецца, што адтуль выразаецца ўсё, што зьяўляецца нацыяўтваральным элемэнтам. І я вельмі баюся, што замест высокаталенавітых і высокамастацкіх твораў там будзе нашта сярэдняе і непрывабнае. Беларускай літаратуры і так цяжка, бо ў моры суцэльнай русыфікацыі толькі нешта прыгожае, яркае можа быць як ветразем... А калі будзе нешта пасярэдняе, замест ветразя будзе нейкі мыльны пухір, то мне шкада і нацыю, і дзяцей асабліва шкада, і ўвогуле я думаю, што гэта адкіне нас яшчэ больш у бездань зьдзічэньня, якое назіраецца ў нашым грамадзтве”.
Я вельмі баюся, што замест высокаталенавітых і высокамастацкіх твораў там будзе нашта сярэдняе і непрывабнае…
Знаткевіч: “Старшыня Таварыства беларускай школы Алесь Лозка кажа, што паводле ягонай інфармацыі, настаўнікам прапанавалі не ўжываць выраз “Літаратура нацыянальнага адраджэньня”, што плянуюць выключыць з праграмы п’есу “Тутэйшыя” Янкі Купалы, аповесьць Васіля Быкава “Аблава”, усю паэзію Рыгора Барадуліна, таксама ня будуць вывучаць твораў Ніла Гілевіча, Генадзя Бураўкіна, Вольгі Іпатавай, Сьвятланы Алексіевіч, Сяргея Законьнікава, мастацтва Аляксея Марачкіна ды іншых. Пад пагрозай таксама творчасьць Уладзімера Караткевіча. Вам баліць асабіста тое, што вашых твораў ня будзе ў школьнай праграме?”Іпатава: “Ведаеце, мне баліць не за сябе – што вось выключаць Іпатаву са школьных праграмаў... Выключаць жа Эўфрасіньню Полацкую, таму што якраз у школьнай праграме стаіць мая аповесьць "Прадслава" пра яе, выключаць раман "За морам Хвалынскім", дзе гаворыцца пра князя Ўсяслава і яго подзьвігі і пра нашыя міжнародныя сувязі, пра адкрытую ў тыя першыя стагодзьдзі нашай гісторыі Беларусь. Вось што яны выкідаюць. І гэтак жа любога з тых пісьменьнікаў, каго яны назавуць, бо гэта ж пісьменьнікі, якія адкрываюць гарызонты ня толькі літаратуры, але і гісторыі народа, яго сёньняшняга і будучыні. І мне баліць за тое, што будуць шэрыя, невыразныя творы, якімі хочуць, па нашых зьвестках, замяніць усё гэта. Мы ж ведаем, хто ёсьць у новым саюзе, так званым Саюзе пісьменьнікаў Беларусі, які забраў наша імя. Прабачце, але я ўжо называю гэты саюз для сябе "зязюліны дзеці". Як бы падкладі яйкі ў нашае гняздо і сталі Саюзам пісьменьнікаў Беларусі – званьне, якое насіў наш саюз з 1934 году”.
…пра сучасную літаратуру…
Знаткевіч: “Цікава, што менскія мінакі ў нашым апытаньні “Чые творы вы б хацелі дадаць да школьнай праграмы па літаратуры?” называлі прозьвішчы менавіта тых пісьменьнікаў, чые творы зь яе цяпер нібыта зьбіраюцца выключыць, ці прынамсі зьменшыць іх колькасьць... А што Вы дадалі б у школьную праграму з таго, што Вам не давялося ў свой час вывучаць?”
Іпатава: “Я б якраз дадала з найноўшага пакаленьня – тое, што ўваходзіць у літаратуру і, на мой погляд, зьяўляецца вельмі цікавым. Рэч у тым, што наша пакаленьне сяк-так было вядомае, прынамсі, друкаваліся нашы творы, а зараз ідзе ў літаратуру пакаленьне, якому няма дзе друкавацца нават з-за сваёй дэмакратычнай пазыцыі. Я б унесла "Круг" і "Пляц волі" Алеся Пашкевіча, вершы Міхася Скоблы, Эдуарда Акуліна, прозу Барыса Пятровіча – гэта ўжо сярэдняе пакаленьне, ужо яны павінны былі б быць у школьных праграмах. А ведама, ідзе і маладзейшае... І як ні дзіўна, у такі час, калі душаць усё нацыянальнае, вельмі многа маладых, таленавітых людзей ідзе ў літаратуру. Я баюся, што яны могуць ня спраўдзіцца – вось гэта вельмі небясьпечна”.
Як ні дзіўна, у такі час, калі душаць усё нацыянальнае, вельмі многа маладых, таленавітых людзей ідзе ў літаратуру...
Знаткевіч: “Цяпер у Беларусі два Саюзы пісьменьнікаў, адзін зь якіх цалкам падтрымлівае ўлады і падтрымліваецца ўладай. Спадарыня Іпатава, а якая цяпер сытуацыя для пісьменьнікаў зь іншага саюзу – ці ёсьць магчымасць ладзіць сустрэчы з чытачамі – ў навучальных установах, у грамадзкіх біблятэках?”Іпатава: “Не, якраз калі такія сустрэчы і адбываюцца, то адбываюцца яны амаль што падпольна, бо ёсьць абсалютна ганебныя распараджэньні міністра адукацыі – я думаю, што ён проста ўвойдзе ў гісторыю як аўтар такога распараджэньня, што сябры нашага Саюзу пісьменьнікаў могуць выступаць толькі з дазволу другога, праўладнага Саюзу пісьменьнікаў. Гэта адно з новаўвядзеньняў, якіх ні ў адной краіне няма. Гэта таксама “ноў-хаў” беларускай улады. Гэтак жа ёсьць у практыцы забарона выступленьняў у бібліятэках і навучальных установах”.
…пра бібліятэкі і страх…
Знаткевіч: “А як з Вашымі кніжкамі ў бібліятэках?”
Іпатава: “Пакуль яны ёсьць у бібліятэках, пакуль да іх не дабраліся, я думаю, – але ў асноўным гэта кнігі, якія друкаваліся гадоў яшчэ пяць таму. Пасьля ўтварэньня холдынгу ўсё цяжэй атрымліваецца з кніжкамі. Па-першае, пісьменьнікі друкуюць за свой кошт, я цяпер ледзь знайшла пры дапамозе спонсараў грошы на кніжку "Апошнія ахвяры сьвяшчэннага дубу", але ў прынцыпе вельмі цяжка надрукавацца. І аказваецца, што яшчэ цяжэй – падарыць бібліятэцы кнігі, ня толькі свае, але й чужыя”.
Знаткевіч: “Гэта толькі для пісьменьніка ці для любога чалавека?”
Гуманітарная дапамога ідзе праз дэпартамэнт, і там столькі ўсялякіх забаронаў, што ніхто не захоча зьвязвацца з кнігамі і дарыць іх тым больш…
Іпатава: “Я з гэтым нядаўна сутыкнулася ў Гародні. Ня буду называць бібліятэку, але калі я прынесла кніжкі, яны мяне добра ведалі раней – і раптам я ўбачыла вялікі страх і нежаданьне прымаць гэтыя кнігі. Я проста зьдзівілася – у чым справа? Аказалася, што трэба было некуды бегаць, тэлефанаваць, прасіць дазволу на тое, каб прыняць гэтыя кнігі. І аказваецца, што той, хто іх прымае, ужо адказвае за зьмест гэтых кніжак, і мне пасьля ўжо даверліва сказалі, што калі б дарыў замежны грамадзянін, напрыклад, беларус зь Літвы, то гэта б ужо расцэньвалася б ужо як гуманітарная дапамога – а Вы ведаеце, што гэта такое, гуманітарная дапамога ідзе праз дэпартамэнт, і там столькі ўсялякіх забаронаў, што ніхто не захоча зьвязвацца з кнігамі і дарыць іх тым больш. Ідэялагічная заслона пастаўлена нават для тых кніжак, якія маглі б быць у бібліятэках, якія выдадзеныя на сродкі спонсараў, замежнай дыяспары...”…пра порна…
Знаткевіч: “А раптам нехта захоча нейкія амаральныя кніжкі падарыць?”
Іпатава: “У дадзеным выпадку бібліятэкары добра ведалі мяне, вось што мяне зьдзівіла. І яны атрымалі распараджэньне, якое датычыць не эратычных якіх-небудзь кніжак, ня жорсткага порна, як у некаторых нашых пісьменьнікаў з праўладнага саюзу...”
Знаткевіч: “А ў каго гэта, калі не сакрэт? Я нешта такога ня чуў...”
Іпатава: “Няўжо вы не чыталі апошнюю "Народную волю"? Там у шасьці нумарох палова паласы была прысьвечаная кнізе "Тайны аральнага...” прабачце, "Тайны авальнага кабінэта". Пётра Васілеўскі зрабіў гэтую публікацыю. Але я не хачу якраз заклікаць гэта чытаць…”
Вольга Іпатава. Найбольш вядомая як празаік гістарычнага жанру: стварыла выдатную галерэю вобразаў знакамітых дзеячаў Бацькаўшчыны. Аўтар цыклю апавяданьняў "Гул далёкіх стагодзьдзяў" (1984), аповесьцяў "Прадслава" (1971), "Агонь у жылах крэменю", "Чорная княгіня", "За морам Хвалынскім" (усе 1989), трылёгіі "Залатая жрыца Ашвінаў", "Вяшчун Гедзіміна", "Альгердава дзіда" (2002).
У школьнай праграме па беларускай літаратуры вывучаюць ейныя творы "Прадслава" і "За морам Хвалынскім".
У школьнай праграме па беларускай літаратуры вывучаюць ейныя творы "Прадслава" і "За морам Хвалынскім".