Зьмяніць памер шрыфту
| Выдрукаваць
07.08.2008
Максім Мірны згуляе з 19-й ракеткай сьвету
аўтар Уладзімер Глод
Сёньня ў Пэкіне правялі лёсаваньне тэніснага турніру алімпійцаў.
Максім Мірны
– адзіны прадстаўнік Беларусі ў мужчынскім турніры – сустрэнецца з прадстаўніком Нямеччыны Нікалясам Кіфэрам. Нямецкі алімпіец займае ва ўсясьветным рэйтынгу 19-е месца, у той час як беларус цяпер знаходзіцца толькі ў трэцяй сотні найлепшых гульцоў плянэты.
У жаночым турніры Беларусь прадстаўляюць аж чатыры тэнісісткі. Не пашанцавала
Вользе Гаварцовай
, якая адразу трапіла на пятую ракетку сьвету амэрыканку
Сырыну Ўільямз
. Значна лягчэй будзе
Вікторыі Азаранцы
, якая згуляе з украінкай
Тацянай Перабійніс
.
У жаночым парным разрадзе Вікторыя Азаранка разам з
Тацянай Пучак
сустрэнуцца з эстонскім дуэтам
Марэт Ані
–
Кая Канэпі
. А Вольга Гаварцова з
Дар’яй Куставай
выйдуць на корт супраць кітайскай пары
Шуай Пэнь
–
Цянцян Сун
.
Радыё Свабода © 2008 РС | Усе правы захаваныя.