Зьмяніць памер шрыфту
| Выдрукаваць
07.08.2008
“Наша Ніва” №1000
аўтар Радыё Свабода (Менск)
Сёньня пабачыў сьвет тысячны нумар незалежнага тыднёвіка “Наша ніва”. Адлік рэдакцыя вядзе ад першага нумару газэты, які выйшаў у 1906 годзе.
Да 1915 году “Наша ніва” выдавалася ў Вільні”. У 1920 годзе таксама рабіліся спробы аднавіць выданьне.
На пачатку 20-га стагодзьдзя “НН” адыграла вялікую ролю ў фармаваньні беларускай культуры і нацыянальнага руху. Тады рэдактарамі “НН” былі
Аляксандар Уласаў
,
Янка Купала
. На яе старонках друкаваліся
Якуб Колас
,
Ядвігін Ш
,
Максім Багдановіч
,
Зьмітрок Бядуля
,
Цішка Гартны
,
Максім Гарэцкі
,
Уладзіслаў Галубок
ды іншыя.
У 1991 г. адроджаная “Наша ніва” пачала выходзіць у Вільні. Галоўным рэдактарам стаў
Сяргей Дубавец
.
Пазьней рэдакцыя газэты пераехала ў Менск.
У 2005 годзе «Наша Ніва», разам з шэрагам іншых недзяржаўных выданьняў, была выдаленая з падпіснога каталёгу РУП «Белпошта». З таго часу газэта вымушаная распаўсюджвацца самастойна.
Сёньня “Наша ніва” – адна зь нешматлікіх газэтаў, якая цалкам выходзіць на беларускай мове.
Шэф-рэдактар “Нашай нівы” -
Андрэй Дынько
, рэдактар –
Андрэй Скурко
.
Радыё Свабода © 2008 РС | Усе правы захаваныя.